Да ўдзелу прымаюцца дакументальныя і мастацкія творы на беларускай і рускай мовах – апублікаваныя, часткова апублікаваныя ці неапублікаваныя. Разглядаюцца працы, створаныя з кастрычніка 2024 да верасня 2025 года.
Каб падаць заяўку, неабходна запоўніць адпаведную google-форму і дадаць да яе творы. Усе дэталі, статут і рэгламент прэміі даступныя на старонцы ПЭН-у.
Тэрмін падачы заявак – да 15 кастрычніка 2025 года (23:59 беларускага часу).
Заснавальнікі прэміі, Беларускі ПЭН і «Радыё Свабода», абвесцяць вынікі прэміі 15 лістапада, у Дзень зняволенага пісьменніка.
Прэмія імя Францішка Аляхновіча будзе ўручацца, пакуль сітуацыя ў краіне будзе даваць для гэтага падставы, але арганізатары спадзяюцца, што неўзабаве прэмія страціць сваю актуальнасць.
Крыніца: Беларускі ПЭН/юл