Беларуская Служба

ЕС спыняе пастаўкі газу з Расіі

03.12.2025 08:53
Перамоўшчыкі Еўрапарламента і старшынства Даніі дамовіліся аб поўным прыпыненні паставак з восені 2027 года.
Здымак мае ілюстрацыйны характарShutterstock/Kingtony

Папярэдняе пагадненне было дасягнута мінулай ноччу. Перад тым, як новыя правілы ўступяць у сілу, яны яшчэ павінны быць зацверджаны дэпутатамі Еўрапарламента і ўрадамі ЕС шляхам галасавання.

«Еўропа назаўжды адключае расійскі газ», — пракаментаваў камісар ЕС па энергетыцы Дэн Ёргенсен. Ён дадаў: «Мы выбралі энергетычную бяспеку. Больш ніякага шантажу. Больш ніякіх маніпуляцый рынку з боку Пуціна».

«Гэта вялікая перамога для ўсёй Еўропы, умацаванне энергетычнай бяспекі», — пракаментаваў міністр клімату і энергетыкі Даніі Ларс Аагард.

Пастаўкі газу з Расіі будуць паступова прыпыненыя. Кароткатэрміновыя кантракты будуць спыненыя з сярэдзіны наступнага года. Поўная забарона на імпарт звадкаванага прыроднага газу з Расіі павінна ўступіць у сілу ў студзені 2027 года, а на трубаправодны газ — з канца верасня 2027 года. Гэта тэрмін дзеяння доўгатэрміновых кантрактаў. Гэта пры ўмове запоўненасці газасховішчаў у Еўропе. Калі не, то поўная забарона на імпарт газу з Расіі ўступіць у сілу ў лістападзе.

Еўрапейскі Саюз таксама знаходзіўся пад ціскам з боку ЗША ў гэтым пытанні. Прэзідэнт ЗША неаднаразова крытыкаваў Еўропу за куплю сыравіны ў Расіі і настойваў на пераходзе на амерыканскія пастаўкі, у першую чаргу СПГ.

IAR/Б. Пламэцка/яс

Пуцін знайшоў спосаб. Масква паказвае, як абысці газавыя санкцыі

26.06.2025 14:01
Пуцін падпісаў новы ўказ.