Беларуская Служба

Frontex: Колькасць незаконных перасячэнняў мяжы ў ЕС скарацілася на 26 працэнтаў у 2025 годзе

15.01.2026 15:31
Гэта самы нізкі ўзровень з 2021 года. 
Ілюстрацыйны здымакфота: Straż Graniczna

Колькасць незаконных перасячэнняў мяжы на знешніх межах ЕС у 2025 годзе скарацілася на 26 працэнтаў да 178 тысяч, паведаміў Frontex у чацвер. Паводле слоў старшыні Еўрапейскай камісіі Урсулы фон дэр Ляен, гэта звязана з пагадненнямі з трэцімі краінамі.

Найбольшае зніжэнне адбылося ва ўсходняй частцы кантынента. Паводле звестак Frontex, колькасць перасячэнняў на ўсходняй сухапутнай мяжы ЕС у мінулым годзе скарацілася на 37 працэнтаў да 10 846.

У сваю чаргу, на маршруце праз Заходнія Балканы колькасць незаконных перасячэнняў скарацілася на 42 працэнты. Ва Усходнім Міжземнамор'і назіралася зніжэнне на 27 працэнтаў да 51 399, калі колькасць перасячэнняў склала 12 535.

Самым частым варыянтам з’яўляецца маршрут праз Цэнтральнае Міжземнаморʼе з Паўночнай Афрыкі ў Італію. Колькасць перасячэнняў скарацілася ўсяго на 1%, дасягнуўшы 66 328.

Як адзначае Еўрапейскае агенцтва памежнай і берагавой аховы, хоць зніжэнне ў 2025 годзе сведчыць аб значным прагрэсе, то сітуацыя на межах Еўропы застаецца нявызначанай.

«Міграцыйны ціск можа хутка змяняцца пад уздзеяннем канфліктаў, нестабільнасці і кантрабандных сетак. Еўропа таксама застаецца пад пагрозай з боку варожых субʼектаў, якія спрабуюць выкарыстаць міграцыйныя патокі для аказання ціску на знешнія межы ЕС», – гаворыцца ў заяве Frontex.

Фон дэр Ляен заявіла групе журналістаў, што значнае зніжэнне колькасці мігрантаў, якія нелегальна прыбываюць у ЕС у 2025 годзе, звязана з «ўсебаковымі партнёрствамі», якія Еўрапейская камісія ўстанаўлівае з трэцімі краінамі.

Сюды ўваходзяць пагадненні, падпісаныя як з краінамі, якія знаходзяцца па суседстве з ЕС, так і з краінамі паходжання мігрантаў, якія прыбываюць у ЕС. Еўрапейская камісія заключыла такія пагадненні, напрыклад, з Егіптам, Іарданіяй і Тунісам.

Паводле Frontex, 2026 год стане прарыўным для еўрапейскага кіравання межамі з-за ўступлення ў сілу Міграцыйнага пакта, які, як падкрэсліла агенцтва, азначае найбольш маштабную рэформу еўрапейскай сістэмы міграцыі і прытулку за апошнія гады.

«Калі не адбудзецца сурʼёзнай геапалітычнай эскалацыі ў непасрэднай блізкасці ад ЕС, нелегальная міграцыя ў Еўропу праз сухапутныя і марскія межы можа працягваць тэндэнцыю да зніжэння, якая назіраецца з 2023 года», – прагназуе Frontex.

ав