Беларуская Служба

Штучны інтэлект дапаможа абараняць спажыўцоў у інтэрнэце

17.03.2026 14:02
У гонцы за грашыма кліентаў некаторыя інтэрнэт-прадаўцы звяртаюцца да асуджальнай тактыкі.
  .
Пакупкі ў інтэрнэце.Photo:QuinceCreative/pixabay.com/CC0 Public Domain

У Польшчы плануюць выкарыстаць штучны інтэлект для абароны пакупнікоў у інтэрнэце. Упраўленне па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў (UOKiK) працуе над выкарыстаннем сучасных тэхналогій для абароны ад «пастак», якія расстаўляюць прадаўцы ў інтэрнэце.

У гонцы за грашыма кліентаў некаторыя інтэрнэт-прадаўцы звяртаюцца да нядобрасумленнай тактыкі. Частка вэб-сайтаў або праграмаў спраектаваныя такім чынам, каб аказваць ціск на кліентаў і прымусіць іх рабіць хуткія, неабдуманыя пакупкі, кажа прадстаўнік Упраўлення Барташ Клімчук (Bartosz Klimczuk):

— Гэта ўключае, напрыклад, аўтаматычнае дадаванне тавараў у кошык і адбываецца такім чынам, што спажывец спачатку або і цалкам гэта заўважае.

Іншы прыклад — аўтаматычны выбар дадатковых платных паслуг, ад якіх спажывец вымушаны кожны раз адмыслова адмаўляцца.

Упраўленне па абароне канкурэнцыі і правоў спажыўцоў правяло ўжо першыя выпрабаванні новага інструмента, які выкарыстоўвае штучны інтэлект для абароны кліентаў у сеціве. Рашэнне будзе далей распрацоўвацца.

IAR/аз

Больш на гэтую тэму: Пульс эканомікі