Беларуская Служба

Павел Латушка перадаў у АБСЕ дакументы пра перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь 

02.04.2026 14:03
Паводле НАУ, гаворка ідзе пра больш як 3,5 тысячы дзяцей, незаконна вывезеных з акупаваных тэрыторый Украіны.
K
Kіраўнік НАУ Павел Латушкаскрыншот/ ютуб-канал Паўла Латушкі

Кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення Павел Латушка перадаў спецдакладчыцы Парламенцкай асамблеі АБСЕ Карыне Одэбрынк матэрыялы пра незаконнае перамяшчэнне ўкраінскіх дзяцей у Беларусь. Сустрэча адбылася ў Страсбургу.

Паводле НАУ, гаворка ідзе пра больш як 3,5 тысячы дзяцей, вывезеных з акупаваных тэрыторый Украіны — Херсонскай, Данецкай, Луганскай і Запарожскай абласцей. Сцвярджаецца, што гэтыя дзеянні адбываліся на падставе асабістага рашэння дыктара Аляксандра Лукашэнкі ў межах так званай саюзнай дзяржавы.

Карына Одэбрынк адзначыла важнасць адлюстравання ролі беларускіх уладаў у магчымым ваенным злачынстве. Чакаецца, што яна прадставіць адпаведны даклад на бліжэйшай сесіі ПА АБСЕ ў ліпені ў Гаазе.

Міжнародны крымінальны суд ужо выдаў ордары на арышт Уладзіміра Пуціна і ўпаўнаважанай па правах дзіцяці РФ. Пры гэтым не выключаецца, што да адказнасці могуць быць прыцягнутыя і беларускія ўлады.

эж