Беларуская Служба

ФСБ Расіі вярбуе ўкраінцаў у Беларусі

15.04.2026 18:18
Яе абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, за гэта пагражае пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.
   .
Сядзіба ФСБ у Маскве. Ілюстрацыйны здымакMAXIM SHIPENKOV/PAP/EPA

У Данецкай вобласці СБУ затрымала інфарматарку ФСБ — намесніцу дырэктара школы, якая дапамагала карэктаваць расійскія ўдары па Краматорску. Паводле следства, жанчыну завербавалі падчас яе паездак у Беларусь на пачатку поўнамаштабнай вайны.

Улетку 2025 года ФСБ актывавала супрацоўніцтва і даручыла ёй збіраць звесткі пра размяшчэнне ўкраінскіх войскаў. Яна абыходзіла горад, фіксавала пазіцыі тэхнікі і асабовага складу, а таксама спрабавала атрымліваць інфармацыю праз знаёмых у бытавых размовах.

Сабраныя дадзеныя перадаваліся куратарам праз месенджары ў выглядзе паведамленняў з дакладнымі лакацыямі магчымых цэляў. СБУ затрымала жанчыну дома і прыняла меры для абароны вайсковых аб’ектаў.

Яе абвінавачваюць у дзяржаўнай здрадзе, за гэта пагражае пажыццёвае зняволенне з канфіскацыяй маёмасці.

эж