Беларуская Служба

У Вільні праходзіць Кангрэс палітвязняў Беларусі

21.05.2026 13:54
Алесь Бяляцкі заклікаў не толькі вызваліць палітвязняў, але і дамагчыся палітычных зменаў у Беларусі і адказнасці для вінаватых у рэпрэсіях.
 .      , , 21  2026 .
Выступ А. Бяляцкага падчас ІІІ Кангрэсу палітвязняў Беларусі, Вільня, 21 траўня 2026 г.Фота: Ю. Ліхтаровіч, https://www.polskieradio.pl/396

У Вільні праходзіць ІІІ Кангрэс палітвязняў Беларусі #WithoutJustCause. Форум пачаўся 19 траўня з мерапрыемства пра рэпрэсаваную беларускую моладзь, а 21 траўня ўдзельнікі згадваюць Вітольда Ашурка і ўсіх, хто застаецца за кратамі.

Адкрываючы кангрэс, лідарка дэмакратычных сіл Беларусі Святлана Ціханоўская заявіла, што беларусы на волі павінны быць «голасам палітвязняў». Яна згадала Вацлава Арэшку, які амаль страціў зрок у зняволенні, журналістаў Уладзіміра Янкевіча і Ігара Ільяша.

Віцэ-спікера Сэйму Літвы Вікторыя Чміліце-Нільсэн падкрэсліла, што «не можа быць ніякай нармалізацыі» адносін з рэжымам Лукашэнкі, пакуль у Беларусі застаюцца палітвязні.

Амбасадар Чэхіі ў Літве Алеш Опата заявіў, што Прага і надалей будзе падтрымліваць санкцыі супраць беларускіх уладаў і дамагацца спынення рэпрэсій.

Нобелеўскі лаўрэат, кіраўнік ПЦ «Вясна» Алесь Бяляцкі заклікаў не толькі вызваліць палітвязняў, але і дамагчыся палітычных зменаў у Беларусі і адказнасці для вінаватых у рэпрэсіях.

Юры Ліхтаровіч