У Калішскім кафедральным саборы адбудзецца імша ў гонар святога Францішка Асізскага. У гэтым годзе спаўняецца 800 гадоў з дня смерці святога заступніка жывёл.
Старшыня мясцовай асацыяцыі заводчыкаў Якуб Ордан сказаў, што ў храме будуць благаслаўляць, сярод іншага, сабак, катоў і птушак.
— Мы чакаем у храме сабак, катоў, а паколькі я з'яўляюся старшынёй Калішскага таварыства заводчыкаў пародзістых галубоў, пародзістай птушкі, пявучых і экзатычных птушак, то на імшу прыйдуць таксама галубаводы і іншыя з рознымі птушкамі і жывёламі.
У Калішскім кафедральным саборы ўпершыню адбудзецца імша з благаслаўленнем жывёл.
Згодна з традыцыяй, святы Францішак Асізскі называў жывёл «меншымі братамі». Ён бачыў след Бога ў кожнай жывой істоце. Ён казаў пра брата Ваўка, брата Птушку, сястру Ваду, брата Сонца і сястру Зямлю.
IAR/яс