Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Даследчык Аляксей Ластоўскі: Падчас постлукашэнкаўскай трансфармацыі Беларусі, пытанне дзяржаўных сімвалаў стане цэнтральным  

18.09.2026 07:43
«Калі Беларусь пойдзе шляхам сапраўднай палітычнай трансфармацыі, пытанне сімволікі стане цэнтральным. Думаю, яно прывядзе да вяртання сімвалаў, прынятых у 1991 годзе».
Аўдыё
  • Даследчык Аляксей Ластоўскі: Падчас постлукашэнкаўскай трансфармацыі Беларусі, пытанне дзяржаўных сімвалаў стане цэнтральным  
     1991        1927       . 1994 .
Дзяржаўны герб Рэспублікі Беларусь узору 1991 года і Дзяржаўны герб Беларускай ССР узору 1927 года на будынку Дома ўрада Рэспублікі Беларусь. 1994 год.Public domain.

19 верасня 1991 года Вярхоўны Савет БССР прыняў законы аб назве краіны, Дзяржаўным сцягу і Дзяржаўным гербе. БССР стала Рэспублікай Беларусь, а дзяржаўнымі сімваламі — бела-чырвона-белы сцяг і «Пагоня». Так маладая незалежная дзяржава звярнулася да традыцыі Беларускай Народнай Рэспублікі і нацыянальнага руху XX стагоддзя.

Гэтаму рашэнню папярэднічаў жнівеньскі правал путчу ГКЧП. 24 жніўня дэпутатка ад Беларускага Народнага Фронту Галіна Сямдзянава ўнесла бела-чырвона-белы сцяг у Авальную залу. У той дзень Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала канстытуцыйную сілу.

Сацыёлаг і акадэмічны дырэктар Беларускага інстытута публічнай гісторыі Аляксей Ластоўскі падкрэслівае: распад СССР быў агульнай тэндэнцыяй, аднак выгляд новай беларускай дзяржаўнасці не быў наканаваны.

«Важная роля парламенцкай апазіцыі БНФ палягала не толькі ў тым, каб дамагчыся пакету рашэнняў аб незалежнасці, але і ў тым, каб надаць новай дзяржаве пэўную форму. Прыняцце “Пагоні” і бела-чырвона-белага сцяга было ініцыятывай БНФ і патрабавала вялікіх намаганняў. Дзякуючы гэтаму сёння мы можам апеляваць да перыяду, калі гэтыя сімвалы мелі афіцыйны і дзяржаўны статус», — кажа даследчык.

Аднак шырокага грамадскага кансэнсусу вакол іх у 1991 годзе не існавала. Паводле Ластоўскага, большасць жызароў Беларусі пытанне сімволікі папросту не хвалявала, а незалежніцкі праект яшчэ не меў трывалай масавай падтрымкі. Гэтым скарыстаўся Аляксандр Лукашэнка: у 1995 годзе пасля незаконнага і сфальсіфікаванага рэферэндуму нацыянальныя сімвалы пазбавалі дзяржаўнага статусу.

«Лукашэнка зрабіў стаўку на рэсентымент, на незадаволенасць насельніцтва эканамічнымі і палітычнымі цяжкасцямі. Даволі паспяховай аказалася прапанова вярнуцца да нібыта лепшых узораў Савецкага Саюза. На той момант незалежніцкі праект яшчэ не меў шырокай падтрымкі: людзям быў патрэбны час, каб адчуць сябе беларусамі і грамадзянамі Беларусі, пачаць шанаваць уласную незалежную дзяржаву», — адзначае Аляксей Ластоўскі.

Пратэсты 2020 года змянілі іх грамадскае значэнне. Бел-чырвона-белыя сцягі на балконах і шматтысячных маршах сталі не толькі знакам нязгоды, але і мовай салідарнасці. "Менавіта тады яны выйшлі за межы вузкага кола нацыянальна арыентаванай інтэлігенцыі і сталі пазнавальным сімвалам масавага грамадзянскага руху — маркерам —  як унутры краіны, так і за яе межамі", — кажа даследчык. 

«Калі Беларусь пойдзе шляхам сапраўднай палітычнай трансфармацыі, пытанне сімволікі стане цэнтральным. Думаю, яно прывядзе да вяртання сімвалаў, прынятых у 1991 годзе», — мяркуе Аляксей Ластоўскі.

Поўнасцю размову з Аляксеем Ластоўскім слухайце ў далучаным гукавым файле! 

эж


Больш на гэтую тэму: Машына часу

Алег Трусаў: У Белавежскай пушчы ўсё было зроблена законна

08.12.2020 09:24
8 снежня 1991 года ў Віскулях былі падпісаныя Белавежскія пагадненні – колісь магутная імперыя знікла з палітычнай мапы свету. 

Сяргей Навумчык пра Лукашэнку: «Беларуская мова нічога не давала яму ў кар'еры, а з 1993 года ён стаў на прарасійскія шавіністычныя пазіцыі»

04.03.2021 12:46
Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Сяргей Навумчык разважае пра прычыны адмоўнага стаўлення Аляксандра Лукашэнкі да беларускай мовы.

25.08.1991 г. цікавыя падзеі адбываліся не толькі ў Вярхоўным Савеце, але і на вуліцах

25.08.2021 15:57
30 гадоў таму Беларусь стала паўнапраўнай незалежнай дзяржавай.

Дзень Волі. 107 год таму бацькі-заснавальнікі БНР зрабілі немагчымае – дамагліся ўзнікнення беларускай дзяржаўнасці

25.03.2025 07:06
Пра самае галоўнае пра Дзень Волі мы размаўляем з філосафам, сацыяльным аналітыкам, палітыкам Паўлам Баркоўскім. 

Сяргей Навумчык: У 1995 годзе Лукашэнка і Масква нанеслі наймацнейшы ўдар па беларускай нацыі

19.05.2025 16:54
Сяргей Навумчык ставіць трагедыю рэферэндуму 1995 года ў адзін рад з нападам Гітлера і чарнобыльскай катастрофай.