Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Каранавірус можа паставіць кропку ў кіраванні Назарбаева

13.07.2020 15:34
У Казахстане шалее эпідэмія, нязменны лідар самаізаляваўся, уладу бярэ ў рукі стаўленік Такаеў.
Аўдыё
  • Барацьба за ўладу ў Казахстане набірае абароты
 .
Парламент Казахстану. Ілюстрацыйны здымакmsykos/CC BY 2.0/Wikipedia

Чым гэта скончыцца: туркменскім ці ўзбекскім варыянтам? Мы абмяркоўваем гэта з экспертам.

6 ліпеня шматгадоваму прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву споўнілася 80 гадоў. Аднак, святочнага настрою ў краіне няма. Эпідэмія каранавіруса адбіла казахам ахвоту святкаваць. У краіне шалёны рост захворванняў – больш за паўтары тысячы выпадкаў кожныя суткі. Улады нават зрабілі статыстыку смяротнасці штотыднёвай, а не штодзённай як раней, каб не нерваваць народ.

Аднак, не адзіны каранавірус пагражае Назарбаеву. Уладу прыбірае да рук стаўленік Назарбаева, новы прэзідэнт Касым-Жомарт Такаеў. У сакавіку 2019 года Назарбаеў сышоў з пасады і прызначыў сябе шэфам Рады бяспекі Казахстану. Гэта дазволіла яму далей трымаць уладу ў сваіх руках. Новы прэзідэнт абвясціў курс на «пераемнасць».

Аднак, эпідэмія ўсё змяніла. Назарбаеў максімальна самаізаляваўся альбо нават захварэў. Затое Такаеў імгненна засяродзіў уладу ў сваіх руках: ён увёў рэжым надзвычайнага становішча, прымусіў парламент паслухмяна прыняць закон аб перадачы яму ўсіх паўнамоцтваў на час крызісу ды адхіліў з пасады кіраўніка Сената старэйшую дачку прэзідэнта Дарыгу Назарбаеву.

Ці гэта значыць, што Назарбаеў канчаткова сышоў з палітычнай сцэны? Пра гэта мы размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл