Найбольшыя акцыі праходзяць у выходныя. У апошнюю нядзелю, па розных падлікаў, на вуліцы толькі беларускай сталіцы выйшла ад 200 да 250 тысяч чалавек. Гэтыя акцыі напалохалі ды разʼюшылі Лукашэнку. Ён прыляцеў да амапаўцаў са зброяй. Прапаганда заявіла, што гэта была дэманстрацыя рашучасці. А што думаюць эксперты?
Постсавецкая прастора шмат чаго бачыла ад сваіх шматгадовых прэзідэнтаў. Яны і лёталі на самалётах, і правалі ў падлодках, і гуляюць у хакей, і скачуць на кані. Шмат усяго любяць рабіць, не звязанага з кіраваннем. Аднак выявы кіраўніка з аўтаматам у бронекамізэльцы не кожны раз пабачыш, асабліва на вуліцы горада перад шэрагамі жаўнераў.
Такім учора можна было пабачыць Лукашэнку. Што гэта была за дэманстрацыя: рашучасці ці роспачы. Ці яна дапаможа беларускаму кіраўніку ўтрымацца ў кіроўным крэсле? Пра гэта мы размаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл