Чым гэта скончыцца: туркменскім ці ўзбекскім варыянтам? Мы абмяркоўваем гэта з экспертам.
6 ліпеня шматгадоваму прэзідэнту Казахстана Нурсултану Назарбаеву споўнілася 80 гадоў. Аднак, святочнага настрою ў краіне няма. Эпідэмія каранавіруса адбіла казахам ахвоту святкаваць. У краіне шалёны рост захворванняў – больш за паўтары тысячы выпадкаў кожныя суткі. Улады нават зрабілі статыстыку смяротнасці штотыднёвай, а не штодзённай як раней, каб не нерваваць народ.
Аднак, не адзіны каранавірус пагражае Назарбаеву. Уладу прыбірае да рук стаўленік Назарбаева, новы прэзідэнт Касым-Жомарт Такаеў. У сакавіку 2019 года Назарбаеў сышоў з пасады і прызначыў сябе шэфам Рады бяспекі Казахстану. Гэта дазволіла яму далей трымаць уладу ў сваіх руках. Новы прэзідэнт абвясціў курс на «пераемнасць».
Аднак, эпідэмія ўсё змяніла. Назарбаеў максімальна самаізаляваўся альбо нават захварэў. Затое Такаеў імгненна засяродзіў уладу ў сваіх руках: ён увёў рэжым надзвычайнага становішча, прымусіў парламент паслухмяна прыняць закон аб перадачы яму ўсіх паўнамоцтваў на час крызісу ды адхіліў з пасады кіраўніка Сената старэйшую дачку прэзідэнта Дарыгу Назарбаеву.
Ці гэта значыць, што Назарбаеў канчаткова сышоў з палітычнай сцэны? Пра гэта мы размаўляем з палітолагам Паўлам Усавым.
Размаўляў Юры Ліхтаровіч
Слухайце аўдыёфайл