Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Праўленне Лукашэнкі можа скончыцца вайсковай хунтай

24.08.2020 15:34
У Беларусі ўжо некалькі тыдняў працягваюцца пратэсты супраць сфальшаваных выбараў і міліцэйскага гвалту.
Аўдыё
  • Эксперт пра сітуцыю ў Беларусі
Войска на вуліцах МінскуEPA/TATYANA ZENKOVICH Dostawca: PAP/EPA

Найбольшыя акцыі праходзяць у выходныя. У апошнюю нядзелю, па розных падлікаў, на вуліцы толькі беларускай сталіцы выйшла ад 200 да 250 тысяч чалавек. Гэтыя акцыі напалохалі ды разʼюшылі Лукашэнку. Ён прыляцеў да амапаўцаў са зброяй. Прапаганда заявіла, што гэта была дэманстрацыя рашучасці. А што думаюць эксперты?

Постсавецкая прастора шмат чаго бачыла ад сваіх шматгадовых прэзідэнтаў. Яны і лёталі на самалётах, і правалі ў падлодках, і гуляюць у хакей, і скачуць на кані. Шмат усяго любяць рабіць, не звязанага з кіраваннем. Аднак выявы кіраўніка з аўтаматам у бронекамізэльцы не кожны раз пабачыш, асабліва на вуліцы горада перад шэрагамі жаўнераў.

Такім учора можна было пабачыць Лукашэнку. Што гэта была за дэманстрацыя: рашучасці ці роспачы. Ці яна дапаможа беларускаму кіраўніку ўтрымацца ў кіроўным крэсле? Пра гэта мы размаўлялі з палітолагам Паўлам Усавым.

Размаўляў Юры Ліхтаровіч

Слухайце аўдыёфайл