Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Вядомыя прозвішчы лаўрэатаў нобелеўскай прэміі ў галіне фізікі

06.10.2020 12:49
Нобелеўскі камітэт дацаніў даследаванні па Чорнай дзірцы.
Medal Nagrody Nobla
Medal Nagrody NoblaParamonov Alexander/shuitterstock

У гэтым годзе нобелеўскую прэмію з фізікі атрымала аж трое навукоўцаў. Гэта Роджэр Пенроус (Roger Penrose) з Вялікай Брытаніі, Райнхард Генцэл (Reinhard Genzel) з Германіі і Андрэа Гэз (Andrea Ghez) з ЗША.

Англічанін атрымаў палову прэміі за тое, што “паказаў, як тэорыя адноснасці прывяла да фармавання Чорнай дзіркі”. Нямецка-амерыканскі дуэт здабыў другую палову прэміі за тое, што адкрыў "што нябачны і надзвычай магутны аб'ект кіруе арбітамі зорак у цэнтры нашай галактыкі” – чытаем у абгрунтаванні Нобелеўскага Камітэту.

Намінацыю да Нобелеўскай прэміі па фізіцы атрымаў польскі навуковец Артур Экэрт. Заўтра Камітэт абвесціць пераможцаў Нобелеўскай прэміі ў галіне хіміі.

аев