Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

Свет чакае мясная рэвалюцыя

28.01.2021 17:44
Тэхналогія вытворчасці мяса без забівання жывёлаў распрацоўвалася многія гады і зараз гатовая ператварыцца ў масавую прадукцыю.
Аўдыё
  • Прадукцыя мяса на аснове адной клеткі жывёлы, друкаванне стэйкаў ды расліны, якія даюць больш карысці чым ялавічына. Што будзе на нашых сталах неўзабаве?
Здымак мае ілюстрацыйны характарPixabay.com

«Проста еш!» або «Еш справядліва», так можна перакласці назву кампаніі, якая з’яўляецца піянерам у індустрыі штучнай мясавытворчасць. І ў канцы мінулага года кампанія «Eat just» святкавала свой самы вялікі поспех за 9 гадоў свайго існавання. Урад Сінгапуру дазволіў штучна гадаваным прадуктам кампаніі прадавацца ў краіне. Гэты першы такі выпадак у свеце і ён можа распачаць пэўную тэндэнцыю, бо прадукцыя мяса пры адначасовым забіванні жывёлаў развіваецца вельмі хутка і не толькі ў рамках аднаго стартапу.

Якая была ідэя «Eat just» і якім чынам удалося стварыць штучнае мяса, якое, паводле інфармацыі, цяжка адрозніць ад натуральнага, прадстаўнікі кампаніі расказалі ў сваім прамацыйным відэа:

-Уся ідэя заключаецца ў тым, што курыца сама па сабе з’яўляецца неабмежаванай крыніцай... самой сябе. І ёсць спосаб, каб узяць некалькі яе клетак і расціць іх, насамрэч, няспынна. Для атрымання першых клетак было важна, як іх здабыць, а не, каб проста атрымаць. Таму мы дайшлі да высновы, што скарыстаемся адным пяром адной, самай лепшай, курыцы, якую знойдзем. Так з’явіўся Іен, якога зараз мы ямо ўсе, а яна далей жывая.

Першае, што трэба было зрабіць у лабараторыі, гэта выбраць клетку, якую мы выкарыстаем у якасці стартавага матэрыялу. Потым трэба было знайсці крыніцы хімічных рэчываў для яго. Трэба было выбраць правільны расклад пажыўных рэчываў, які дазволіць клеткам размнажацца. І зробіць гэта хутка і з захаваннем сваіх уласцівасцяў. І гэтыя рэчывы мы ўзялі з раслінаў. Бо, калі падумаць, жывёлы едуць... расліны і я думаю, што гэта лепшы паказчык, якім трэба было скарыстацца. Мы таксама тэставалі некалькі варыянтаў падчас вырошчвання клетак. Гэта быў незвычайны досвед – магчымасць скарыстацца дадзенымі, якія мы атрымлівалі, бо гэтым не займаўся яшчэ ніхто ў свеце. Самой вялікай розніцай паміж тым, што робім мы, і традыцыйнай прадукцыяй з’яўляецца бяспека. Калі параўнаць пагрозы ад спажывання натуральнага мяса, а нашага, то розніца ўражвае. Есці сапраўднае, паўнавартаснае мяса без прычынення болю планеце і жывёлам – гэта сапраўднае значэнне «чыстага» мяса.

Свой водгук і ўражанні ад мяса, якое з’явілася на рынку, выказаў таксама заснавальнік рэстарана «1880». Гэта тое месца, якое вырашыла ўвайсці ў гісторыю, як першая кухня, што прапануе «клеткавае мяса» сваім кліентам. Марк Нікальсан выразіў сваё захапленне, кажучы, што ў тэсце не адрозніў бы звычайнае ад лабаратарыйнага мяса:

-З гэтым прадуктам мае чаканні былі на ўзроўні 50%. І калі я ўрэшце яго спрабаваў, то яно цалкам перавысіла мае чаканні. Магу паспрачацца, што калі б мне далі павязку на вочы, то я не адрозніў бы ад традыцыйнага мяса.

І хаця дазвол прадаваць мяса ў Сінгапуры – гэта толькі маленькі крок, то ён можа пачаць сапраўдную хвалю далейшых дазволаў, фінансавання падобных праектаў у іншых краінаў ды развіцця тэхналогіі да іншых відаў, чым курынае мяса. Адмыслоўцы лічаць, што гадаванае ў лабараторыі на аснове жывёльных клетак мяса, будзе даступнае на еўрапейскім рынку яшчэ ў 2022 годзе. Гэта, паводле Крыса Браянта з Базаўскага ўніверсітэта ў Вялікабрытаніі, абазначае, што не толькі будуць «велізарныя магчымасці» для стартапавых кампаній па «клеткавай сельскай гаспадарцы» па ўсёй Еўропе, але гэта дазволіць «перайсці да этычнай і ўстойлівай вытворчасці мяса, якая не дазваляе забіваць жывёл і з’яўляецца значна больш добразычлівай для навакольнага асяроддзя». Пакуль, аднак, вытворчасць абмежаваная. Да таго, каб сёння пасмакаваць мяса, выпрацаванае ў лабараторыі, трэба заплаціць вялікую суму грошай. Усе недахопы гэтай тэхналогіі паказала ў сваім рэпартажы тэлебачання Вьён(Wion):

-Ці гэта перамога? Будучыня новага вегетарыянства? Пакуль не. Па-першае, яно нашмат даражэйшае. Адзін нагетс прадаецца за 50 долараў! Досыць недасягальна для многіх. Другая справа – час. Расціць вялікія кавалкі мяса, клетка па клетцы, вельмі дакладны працэс. А за гэты час іх канкурэнцыя, у гадоўлях запаўняе рынкавае запатрабаванне неверагодна хуткімі тэмпамі. Трэцяя справа – бяспека. Сінгапур – адзіная краіна, якая дазволіла прадаваць прадукт. Чаму? Чаму іншыя краіны пакуль не вырашылі гэта зрабіць? Безумоўна, пераход да лабараторнага мяса будзе гістарычнай з’явай. Трэба пераканаць мільёны спажыўцоў, тысячы людзей, якія працуюць на фермах, будуць вымушаны знайсці новую працу. Гэта не адбудзецца за адзін дзень. Але, бясспрэчна, гэтая падзея - магутная. Разам з мясам, якое вырошчваецца ў лабараторыі, мы атрымліваем варыянтыўнасць, можам выбраць, якую частку жывёлы вырошчваць, з якой тэкстурай. Талерка са штучным мясам можа стаць рэальнасцю, але нам спатрэбіцца яшчэ некалькі гадоў, каб дайсці да перфекцыі.

Нягледзячы на піянерства Сінгапуру ў вытворчасці штучнага мяса, сваю тэхналогію некалькі дзён таму запрэзентаваў і другі стартап. Фірма Рэдыфайн Міт (Redefine Meat) правяла ў Тэль-Авіве дэгустацыю «новага мяса ў горадзе». Удзельнікі толькі пасля акцыі даведаліся, што з’едзеныя імі стравы былі створаныя з выкарыстаннем друку 3D. 90% з іх сказала, што яны задаволеныя якасцю ды смакам. Падыход ізраільскай кампаніі трошкі іншы, чым іх калегаў з ЗША. Не толькі іх мяса ў розных формах «друкуецца», але яны не выкарыстоўваюць у сваёй прадукцыі ні адной клеткі жывёлы. Уся прадукцыя адбываецца пры дапамозе раслінных складнікаў. Яны падбіраюцца з мэтай імітацыі ўласцівасцяў мяса, улічваючы смак, тэкстуру ды кшталт. Усё гэта ствараецца з меншай колькасцю тлушчаў, адсутнасцю халестэрыну ды з павялічаным утрыманнем пратэінаў. І ўжо неўзабаве можна чакаць гэтага прадукту ў ізраільскіх рэстаранах. Калі гэта ўсё прыйдзе ў іншыя краіны, у тым ліку ў Беларусь? Застаецца чакаць інфармацыі. Аднак, развіццё новых тэхналогій у прадукцыі мяса без смерці жывёлаў настолькі хуткае, што ўжо да 2030 года можам чакаць, што такія прадукты з’явяцца на сталах. А якое вашае меркаванне на гэта конт? Ці вы б хацелі паспрабаваць «друкаванае» або створанае ў лабараторыі мяса?