Беларуская Служба

У Беластоку запрацавала Гістарычная школа «Адкуль наш род»

22.01.2023 11:10
Выкладчыкам з'яўляецца гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў.
Аўдыё
  • У Беластоку запрацавала Гістарычная школа «Адкуль наш род»
        .
Пісьменнік Уладзімір Арлоў таксама быў вымушаны з'ехаць з Беларусі.radyjo.net/Я.Іванюк

На лацінскай мове ёсць выслоўе «historia magistra vitae est» -  значыць «гісторыя гэта настаўніца жыцця». Іншыя кажуць, што чалавек не чэрпае з гісторыі ніякіх урокаў, або што гісторыя вучыць толькі аднае рэчы – што ніколі нікога нічога не навучыла.

І хаця погляды вельмі разнастайныя, то ўсё ж такі гісторыя мае вельмі вялікае значэнне і, хочам мы гэтага, ці не хочам, яна аказвае ўплыў на нашае жыццё.

Таму менавіта ў Хабе «Новая зямля» ў Беластоку распачаліся заняткі гістарычнай школы «Адкуль наш род» з Уладзімірам Арловым, скіраваныя да падлеткаў і іх бацькоў.

Гаворыць Надзея Салаўёва з Рады Фонду Новая Зямля.

Слухайце сюжэт Яраслава Іванюка.

Больш на гэтую тэму: Беларусы ў Польшчы