Беларуская Служба
Дадай у Google

Дадайце нас у абраныя крыніцы ў Google, каб нашы навіны заўсёды былі сярод першых вынікаў вашага пошуку

75 гадоў таму у беларускіх вёсках на Падлашшы загінула 80 чалавек

03.02.2021 16:51
Праваслаўная Аўтакефальная царква ў Польшчы занесла іх у лік Святых мучанікаў зямлі Холмскай і Падляшскай.
Аўдыё
  • 75 гадоў таму у беларускіх вёсках на Падлашшы загінула 80 чалавек
:
Справа: ікона Святых мучанікаў зямлі Холмскай і Падляшскайradyo.net/Я. Іванюк

У гэтым годзе споўнілася 75 гадоў ад часу трагічных падзей канца студзеня і пачатку лютага 1946 году, калі атрад польскага ўзброенага падполля спаліў пяць беларускіх вёсак. Згарэлі Заляшаны, Шпакі, Зане, Вулька Выганоўская і Канцавізна. Разам з вазакамі, забітымі ў лесе непадалёк вёскі Пухалы Старэ, загінула тады больш за 80 мірных жыхароў, у тым ліку жанчыны і дзеці.

У мінулым годзе Праваслаўная Аўтакефальная царква у Польшчы занесла іх у лік Святых мучанікаў зямлі Холмскай і Падляшскай.
Днямі адбыліся ўрачыстасці ў Заляшанах, а таксама ў Бельску Падляшскім, дзе пахаваныя вазакі. 2 лютага да святых маліліся ў царкве ў Браньску а таксама ў Занях і Шпаках.

Падзеі гэтага часу вельмі дакладна расследаваны гісторыкамі - гаворыць старшыня Беларускага гістарычнага таварыства прафесар Алег Латышонак.