X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Выстаўка пра Халакост у Беларусі экспануецца ў Музеі Незалежнасці ў Варшаве

16.07.2020 10:02
Арганізаваць у варшаўскім Музеі Незалежнасці экспазіцыю «Вайна. Халакост. Памяць без тэрміна даўнасці» дапамог Культурны цэнтр Беларусі.
Аўдыё
  • Выстаўка пра Халакост у Беларусі ў варшаўскім Музеі Незалежнасці.
  . .                 .
Фрагмент выстаўкі «Вайна. Халакост. Памяць без тэрміна даўнасці» з мінскага Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны ў варшаўскім Музеі Незалежнасці.Viktar Korbut

Фотадакументальная выстаўка «Вайна. Халакост. Памяць без тэрміна даўнасці» праходзіць у варшаўскім Музеі Незалежнасці ў раёне станцыі метро «Ратуш Арсэнал». Выстаўка прыехала з Мінска. Яе асновай сталі разгорнутыя стэнды з фотаматэрыяламі з Беларускага дзяржаўнага музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны. З’яўленне экспазіцыі ў Музеі Незалежнасці ў Варшаве невыпадковае.

Тадэвуш Скочак, дырэктар Музея Незалежнасці: — Адна з мэт Музея Незалежнасці — гэта ўвекавечванне падзей Другой сусветнай вайны. А наша аддзяленне — Музей турмы «Павяк» мае абавязак распаўсюджваць веды пра гэты перыяд. Выстаўка «Вайна. Халакост. Памяць без тэрміна даўнасці» пазней пераедзе ў Музей турмы «Павяк».

Арганізаваць экспазіцыю «Вайна. Халакост. Памяць без тэрміна даўнасці» з Мінска ў Варшаве дапамог Культурны цэнтр Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.


Ілона Юрэвіч, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Ілона Юрэвіч, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

Ілона Юрэвіч, дырэктар Культурнага цэнтра Беларусі пры Пасольстве Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча:Дакументы, прадстаўленыя на выстаўцы, раскрываюць злачынствы нацыстаў супраць яўрэйскага насельніцтва Беларусі, паказваюць сістэматычнае знішчэнне яўрэйскага насельніцтва ў выніку стварэння гета ў розных гарадах Беларусі. Амаль за 100 000 чалавек былі забіты ў найбуйнейшым гета — мінскім. Таксама выстаўка расказвае пра нацысцкі лагер смерці Трасцянец пад Мінскам, ахвярамі якога сталі каля 200 тысяч чалавек, у тым ліку яўрэі дэпартаваныя з Заходняй Еўропы.

Выстаўку «Вайна. Халакост. Памяць без тэрміна даўнасці» адкрыў Уладзімір Чушаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

Уладзімір Чушаў: — Сёлета ў студзені на тэрыторыі былога канцлагера Аўшвіц–Біркенаў у Асвенціме адбыліся памятныя мерапрыемствы ў сувязі з 75-годдзем яго вызвалення. У іх у т. л. прыняла ўдзел беларуская дэлегацыя на чале з Намеснікам старшыні Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь Анатолем Ісачэнкам. Я таксама быў у складзе гэтай дэлегацыі. І дагэтуль застаюся пад уражаннем ад прамоў некаторых былых вязняў канцлагера Аўшвіц–Біркенаў, якіх было запрошана каля 200 чалавек з усяго свету, у т.л. 13 з Беларусі.

На адкрыцці выстаўкі «Вайна. Халакост. Памяць без тэрміна даўнасці» прысутнічалі таксама паслы Расіі і Ізраіля ў Польшчы.


Аляксандр Бэн Цві, Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Польшча. Аляксандр Бэн Цві, Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Польшча.

Аляксандр Бэн Цві, Пасол Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Польшча: — Я бываў у Беларусі некалькі разоў, працаваў намеснікам генеральнага дырэктара МЗС Ізраіля, адказным за гэты рэгіён Еўропы. Я нават працаваў першым Часова павераным у справах Дзяржавы Ізраіль у Рэспубліцы Беларусь у 1992 годзе. Выстаўка «Вайна. Халакост. Памяць без тэрміна даўнасці» закранае вельмі важную тэму для Ізраіля. Сотні тысяч яўрэяў, жыхароў Беларусі, загінулі ў канцэнтрацыйных лагерах, былі расстраляны, ад голаду і г.д. Вельмі важна, што беларускі бок надае гэтаму такую ж увагу, як і ізраільскі. Гэта частка нашай агульнай гісторыі, пра якую нам нельга забываць. Я вельмі ўдзячны Пасольству Беларусі за гэту выстаўку.

Падчас адкрыцця выстаўкі «Вайна. Халакост. Памяць без тэрміна даўнасці» была паказана кінакарціна «Тапачкі», знятая ў 2012 годзе, а ў 2013 годзе намінаваная на «Оскар» у катэгорыі «Лепшы кароткаметражны фільм». Сюжэт разгортваецца ў 30-40-я гады ХХ стагоддзя і расказвае гісторыю пары жаночых тапачак, якая пачынаецца ў вітрыне крамы і трагічна завяршаецца ў брацкай магіле з абутку ў канцлагеры Аўшвіц, што знаходзіўся каля горада Асвенцім на акупіраванай немцамі тэрыторыі Польшчы. У кадры няма твараў людзей і дыялогаў. Дзея фільма суправаджаецца арыгінальнай сімфанічнай музыкай. Фільм зняты ў Расіі, Беларусі, Чэхіі, Польшчы і Францыі. У вытворчасці прынялі ўдзел больш за 600 спецыялістаў.


Тадэвуш Скочак, дырэктар Музея Незалежнасці, і Уладзімір Чушаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча. Тадэвуш Скочак, дырэктар Музея Незалежнасці, і Уладзімір Чушаў, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.

Таксама ў Музеі Незалежнасці адкрыта фотавыстаўка «Беларусь: прыгожыя імгненні», якую падрыхтавала Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Экспазіцыя складаецца з 20 фотаработ, якія адлюстроўваюць прыроду, культуру Беларусі. Беларусь паказана як разнастайная краіна са шматвяковай гісторыяй, помнікамі культуры і архітэктуры, сучаснымі будынкамі. Гледачы могуць убачыць чароўныя пейзажы, густыя лясы і тысячы азёр, а таксама сімвалы Беларусі — зуброў, бусла і кветкі: васількі, лён, канюшыну. Аўтары фотаздымкаў — сем беларускіх фатографаў: Ігар Бышнёў, Максім Вейц, Юлія Войніч, Кацярына Міціна, Сяргей Плыткевіч, Улад Сакалоўскі, Сяргей Тарасаў.

Віктар Корбут

Слухайце гукавы файл

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост