X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Варшаве адкрыўся Дом міру для бежанцаў з Беларусі

18.02.2021 15:02
Беларусам у Польшчы дапамагае фонд Humanosh, яго сузаснавальніца Катажына Скопец і мастачка Яна Шостак.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Дом міру фонда Humanosh.
     -.
Фрагмент работы Ганны Рэдзькі "Бунт па-беларуску".Fundacja Humanosh

Дах над галавой, праца і вырашэнне розных фармальнасцей — вось што патрэбна сёння беларусам, якія пераязджаюць у Польшчу, каб пасля выпрабаванняў на іншым баку Буга пачаць больш-менш нармальнае жыццё ў Варшаве і іншых мясцовасцях Польшчы. Дапамагчы беларусам вырашыў фонд Humanosh і яго заснавальніца Катажына Скопец.

Катажына Скопец: — Многія беларусы, якія не згодныя з палітычнай сітуацыяй, якая склалася ў іх краіне, былі затрыманы, збіты і зняволены. Шмат каму давялося пакінуць краіну. Ім патрэбны дах над галавой, падтрымка ў паўсядзённым жыцці, дапамога ў вывучэнні польскай мовы, праца і часта — псіхалагічная дапамога. Мы стараемся дапамагчы чым можам, але таксама хочам, каб беларусы як мага хутчэй сталі незалежнымі.

Да ініцыятывы фонда Humanosh далучылася мастачка, аспірант Універсітэта мастацтваў у Познані, ураджэнка Беларусі Яна Шостак, якая ўжо 10 гадоў жыве ў Польшчы.

Яна Шостак: — З лістапада 2020 года фонд Humanosh ужо паспеў зняць беларускім бежанцам 11 кватэр, у якіх пражывала больш за 50 чалавек. 60 чалавек з дапамогай фонду вывучалі польскую мову. Сродкі, сабраныя да гэтага часу фондам, былі накіраваны таксама на набыццё прадметаў хатняга ўжытку, больш за 10 тыс. злотых — на лекі. Увогуле ж, дзякуючы фонду і “партызанкам” (валанцёркам. — Рэд.), якія супрацоўнічаюць з фондам, дапамогу атрымалі 400 чалавек.

Фонд Humanosh плануе стварыць у Варшаве на вул. Аксамітнай Дом міру для бежанцаў з Беларусі — інтэрнат, які стане для іх часовым домам. Тут збіраюцца размясціць 15-20 чалавек, у тым ліку сем'і з дзецьмі. Акрамя жылых пакояў, тут быў бы пакой для навучання, бібліятэка. Арэнда і ўтрыманне дома каштуе 10-15 000 злотых у месяц. Фонд ставіць мэтай сабраць сродкі, па меншай меры, для забеспячэння дзейнасці Дома міру на шэсць месяцаў.

У сувязі з гэтым фонд Humanosh, варшаўская галерэя Piękna і маркетынгавае агенцтва Communication Unlimited арганізавалі віртуальны аўкцыён, які прайшоў 17 лютага ў галерэі Piękna. На ім былі выстаўлены творы мастакоў: Паўла Кавалеўскага Mon Cheri Bolcheviq 2005, трыпціх Катажыны Козыры Lords of the Dance, лірычная карціна Гжэгажа Ворпуса–Будзяеўскага Sensual landscape 161, палатно Войцеха Ледэра Iluzja autoteliczna, праца Рафала Альбіньскага Iluzja autoteliczna. Таксама свае работы на аўкцыён прадставілі беларускія мастакі Надзя Саяпіна, Сяргей Шабохін, Леся Пчолка і іншыя. Таксама на аўкцыён былі выстаўлены баксёрскія пальчаткі Майка Тайсана і мяч з аўтографам польскага баскетбаліста Марціна Гортата. Сродкі ад продажу гэтых і іншых твораў мастацтва пойдуць на стварэнне Дома міру.

На аўкцыёне, які прайшоў 17 лютага, удалося сабраць каля 100 тыс. злотых. Прададзены творы Паўла Кавалеўскага, Яны Шостак, Гжэгажа Ворпуса–Будзяеўскага і Юдыты Собаль, Уладзіміра Сакалоўскага, Жанны Капуснікавай і інш.

І, дарэчы, якраз 17 лютага першы жыхар — жанчына з Беларусі засялілася ў Дом міру. Як расказала Катажына Скопец, у будынку цяпер ідуць рамонтныя работы, і ў доме ўжо з’явілася кухня.

Наступны аўкцыён па зборы сродкаў для Дома міру можа адбыцца праз некалькі месяцаў. А пакуль што вы можаце падзяліцца з беларусамі тым, чым, як кажуць, хата багата — у любы час.

Больш інфармацыі пра тое, як фонд Humanosh дапамагае беларусам, можна знайсці на яго сайце.

Віктар Корбут

Слухайце гукавы файл

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост