X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

Польскі беларусіст: З пагранічнікамі і міліцыянерамі я ніколі не буду размаўляць па-беларуску

18.03.2021 10:02
Супрацоўнік Славянскага інстытута Чэшскай АН Мірослаў Янковяк адзначае, што беларусы, якія свядома пераходзяць на беларускую мову, уступаюць у барацьбу за мову не толькі з уладамі, але і ў сям’і.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". М.Янковяк пра беларускую мову ў РБ.
    .
Мірослаў Янковяк каля Мірскага замка.Мірослаў Янковяк

Беларуская мова ў Беларусі знаходзіцца на перыферыі жыцця грамадства. Аднак гэта не заўсёды ўсведамляюць самі беларусы, якія прывыклі карыстацца ў быце рускай мовай і часам нават не задумваюцца пра тое, што продкі пакінулі ім у спадчыну родную беларускую мову. Каб ацаніць сітуацыю з беларускай мовай у Беларусі аб’ектыўна, варта паглядзець на яе з боку. Сваім вопытам і назіраннямі дзеліцца вядомы польскі даследчык беларускіх народных гаворак, супрацоўнік Славянскага інстытута Чэшскай АН Мірослаў Янковяк.

Мірослаў Янковяк успамінае, як у канцы 1990-х гг., будучы студэнтам Варшаўскага ўніверсітэта, які вывучаў беларускую мову на кафедры беларусістыкі ВУ, паехаў разам з іншымі студэнтамі ў Гродна. Гэта быў першы візіт Мірослава Янковяка ў Беларусь. Пры гэтым, як адзначае даследчык, тады ён яшчэ не ведаў рускай мовы.

Мірослаў Янковяк:Першай сустрэчай з рэальнасцю быў паход у Гродне ў кнігарню, дзе мы хацелі купіць беларускую літаратуру. Прадаўшчыца вельмі здзівілася, што нехта наогул хоча купіць кнігі на беларускай мове, і дадала, што трохі гэтых кніг ёсць у куце, у канцы магазіна.

Мірослаў Янковяк прызнаецца, што тая моўная сітуацыя, з якой ён і іншыя студэнты беларусазнаўцы з Варшаўскага ўніверсітэта сутыкнуліся ў Гродне, а затым у Мінску іх расчаравала.

Мірослаў Янковяк:Мы ўбачылі, што большасць людзей размаўляе па-руску або на трасянцы. Большасць надпісаў у Мінску таксама была на рускай мове.

Мірослаў Янковяк асаблівую ўвагу звяртае на тое, як беларуская мова ўспрымаецца ў магазінах і рэстаранах у Беларусі.

Мірослаў Янковяк:Я дагэтуль не магу зразумець сітуацыі, калі беларускамоўны чалавек у рэстаране ці ў краме робіць заказ, а афіцыянтка ці прадаўшчыца не хоча пераходзіць на беларускую мову. Не яна, а кліент мусіць прыстасавацца да афіцыянткі ці прадаўшчыцы і перайсці на рускую мову, што я назіраў, калі са сваімі сябрамі бываў у такіх установах. У гэты момант афіцыянтка “перамагала” ў “змаганні” беларускі свет. Яна патрабавала звяртацца да яе на рускай мове. Праўда, раней я не ведаў, якую сілу мае кніга скарг, бо інакш выкарыстоўваў бы яе. Бывала, што я хацеў у магазіне нешта заказаць па-беларуску, а прадаўшчыца пыталася: «А вы что, оппозиционер или из деревни?»

Зрэшты, як успамінае Мірослаў Янковяк, з ім у Беларусі здараліся розныя моўныя гісторыі, цалкам нечаканыя. Адна з іх адбылася ў Мінску, калі мовазнавец гуляў са сваім знаёмым па горадзе.

Мірослаў Янковяк:У парку каля тэатра імя Янкі Купалы мы з сябрам зайшлі ў туалет і паміж сабой размаўлялі на польскай мове. Там былі дзве жанчыны, якія, пачуўшы, што мы размаўляем па-польску, перайшлі з рускай мовы на беларускую.

Мірослаў Янковяк зрабіў цікавыя назіранні за моўнымі паводзінамі сваіх беларускамоўных знаёмых у Беларусі.

Мірослаў Янковяк:Гэта вузкае кола людзей, якія свядома выбіраюць беларускую мову. Яны сустракаюцца з беларускамоўнымі знаёмымі, каб размаўляць на розныя тэмы, звязаныя з Беларуссю. Гэта таксама дарослыя людзі, якія вывучылі беларускую мову ў дарослым узросце. Таксама ў мяне ёсць знаёмы, які сцвярджаў, што заўсёды размаўляе толькі па-беларуску. Але калі я завітаў да яго дадому, то яго маці вельмі здзівілася, што ён з госцем з Польшчы размаўляе па-беларуску: “Говори по-русски!”

Людзі, якія выбіраюць беларускую мову, супрацьстаяць не толькі агульнадзяржаўнай сітуацыі, але ў іх адбываецца таксама барацьба за мову на ўзроўні сям’і.

Цяпер, ведаючы і беларускую і рускую мову, прыязджаючы ў Беларусь, Мірослаў Янковяк карыстаецца абедзвюма ў залежнасці ад сітуацыі.

Мірослаў Янковяк:З пагранічнікамі і міліцыянерамі ў Беларусі я ніколі не буду размаўляць па-беларуску, бо гэта аўтаматычна выклікае нейкія падазрэнні.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Сяргей Навумчык пра Лукашэнку: «Беларуская мова нічога не давала яму ў кар'еры, а з 1993 года ён стаў на прарасійскія шавіністычныя пазіцыі»

04.03.2021 12:46
Былы дэпутат Вярхоўнага Савета Беларусі Сяргей Навумчык разважае пра прычыны адмоўнага стаўлення Аляксандра Лукашэнкі да беларускай мовы.