X
Паважаны карыстальнік!
25 траўня 2018 году ўвайшло ў сілу Распараджэнне Еўрапейскага парламента і Еўрапейскага савета (ЕС) 2016/6/79 за 27 красавіка 2016 (RODO). Прапануем азнаёміцца з інфармацыяй пра апрацоўку асабістых дадзеных на сайце Polskieradio.pl
1.Адміністратарам асабістых дадзеных з'яўляецца Polskie Radio S.A з сядзібай у Варшаве, Al. Niepodległości 77/85, 00-977 Warszawa
2.Па пытанню, звязаным з вашымі дадзенымі, звяртайцеся да Інспэктара аховы асабістых дадзеных па электроннай пошце iod@polskieradio.pl альбо па тэл. (0048) 22 645 34 03.
3.Асабістыя дадзеныя апрацоўваюцца ў маркетынгавых мэтах на падставе дазволу карыстальніка.
4.Асабістыя дадзеныя могуць быць даступныя толькі для выканання паслуг, указаных у палітыцы прыватнасці.
5.Асабістыя дадзеныя не будуць перададзены за межы Еўрапейскай эканамічнай прасторы або міжнародным арганізацыям.
6.Асабістыя дадзеныя будуць захоўвацца на працягу 5 гадоў пасля адключэння профіля ў адпаведнасці з законам.
7.Вы маеце права атрымаць доступ да вашых асабістых дадзеных, выпраўляць іх, выдаляць або абмяжоўваць апрацоўку.
8.Вы маеце права забараніць далейшую апрацоўку; у выпадку, калі вы раней далі згоду на апрацоўку вашых асабістых дадзеных, вы можаце яе адклікаць. Ажыццяўленне права на адмену згоды не ўплывае на апрацоўку, якая адбылася да адклікання згоды.
9.Вы маеце права падаць скаргу ў назіральны орган.
10.Polskie Radio S.A. паведамляе, што падчас апрацоўкі асабістых дадзеных аўтаматычныя рашэнні не прымаюцца, а прафіляванне не ўжываецца.
Больш падрабязная інфармацыя знаходзіцца на старонках dane osobowe, а таксама polityka prywatności.
ЗГОДЗЕН
Беларуская Служба

У Варшаўскім універсітэце вучоныя з усяго свету абмяркоўваюць фарміраванне беларускай ідэнтычнасці

01.04.2021 10:02
У Варшаўскім універсітэце праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская ідэнтычнасць: вопыт мінулага і выклікі сучаснасці».
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". Канферэнцыя пра беларускую ідэнтычнасць у Варшаўскім універсітэце.
 .
Ілюстрацыйнае фота.Ksi.uw.edu.pl

1 красавіка ў Варшаве ў дыстанцыйным рэжыме праходзіць міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская ідэнтычнасць: вопыт мінулага і выклікі сучаснасці». Яе арганізавала кафедра міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта.

Міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская ідэнтычнасць: вопыт мінулага і выклікі сучаснасці» павінна была адбыцца 25 сакавіка, у 103-ю гадавіну абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі. Форум, аднак, быў перанесены і пачаўся раніцай 1 красавіка на платформе Google Meet.

У арганізацыйны камітэт канферэнцыі ўвайшлі прафесар Яанна Гэтка і Юры Грыбоўскі, кіраўнік і намеснік кіраўніка кафедры міжкультурных даследаванняў Цэнтральнай і Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта.

Юры Грыбоўскі: Суарганізатарамі канферэнцыі з’яўляюцца Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў ЗША і Беларускі інстытут навукі і мастацтва ў Канадзе. Сустрэча вучоных праходзіць пад патранатам рэктара ВУ Алёйзы Новака і Старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. У рабоце канферэнцыі ўдзельнічаюць даследчыкі з Польшчы, Беларусі, Швецыі, Ізраіля, Расіі, Літвы, Канады. На канферэнцыі «Беларуская ідэнтычнасць: вопыт мінулага і выклікі сучаснасці» гісторыя беларускага шляху да незалежнасці прадстаўлена як з перспектывы гісторыкаў і палітолагаў, так і з пункту гледжання культуролагаў, літаратуразнаўцаў і мовазнаўцаў.

Форум вучоных з усяго свету, якія даследуюць Беларусь, беларусаў і іх ідэнтычнасць, прымеркаваны да 30-годдзя абвяшчэння незалежнасці Беларускай ССР, што адбылося 25 жніўня 1991 года.

Яанна Гэтка:25 сакавіка 1918 года і 25 жніўня 1991 года — гэта ключавыя даты ў беларускай гісторыі, паколькі дзякуючы ім свет даведаўся аб Беларусі як самастойным дзяржаўным арганізме.

Нягледзячы на блізкае суседства, веды польскага грамадства пра беларусаў і Беларусь па-ранейшаму даволі павярхоўныя і агульныя. Няшмат вядома пра гісторыю беларускага шляху да незалежнасці.

30-я гадавіна абвяшчэння сучаснай беларускай дзяржавы з’яўляецца добрай нагодай, каб паразважаць пра той шлях, які прайшлі беларусы ад моманту нараджэння на парозе XX стагоддзя канцэпцыі сучаснага беларускага народа да з’яўлення на карце Еўропы незалежнай Рэспублікі Беларусь.

19 верасня 1991 года БССР стала называцца Рэспублікай Беларусі, а яе дзяржаўнымі сімваламі сталі бела-чырвона-белы сцяг і герб «Пагоня». З дакладам «Вайна сцягоў. Да гісторыі канфлікту вакол палітычных сімвалаў сучаснай Беларусі» на канферэнцыі «Беларуская ідэнтычнасць: вопыт мінулага і выклікі сучаснасці» выступіў доктар гісторыі Андрэй Катлярчук, выканаўчы дырэктар Цэнтра сучаснай гісторыі Універсітэта Сёдэрторн у Стакгольме.

Андрэй Катлярчук:Распад СССР і нарастанне ўсведамлення ў грамадстве наступстваў вынікаў сталінскага тэрору ў Беларусі прывялі да дыскрэдытацыі савецкіх сімвалаў, уключна са сцягам БССР. У 1991 г., пасля экспертнай ацэнкі Інстытута гісторыі Акадэміі навук і рашэння парламента, бела-чырвона-белы сцяг быў абвешчаны Дзяржаўным сцягам Рэспублікі Беларусь.

Аляксандр Лукашэнка стаў Прэзідэнтам Рэспублікі Беларусь у 1994 г., ён прымаў прысягу пад бела-чырвона-белы сцягам. Пад гэтым сцягам ён сустракаўся з лідарамі іншых краін.

Палітычны сімвалізм бела-чырвона-белага сцяга ўвасабляе дэмакратычнаю прававую дзяржаву, якая існавала ў Беларусі ў 1991-1994 гг. — да таго як Лукашэнка прыйшоў да ўлады. Бела-чырвона-белы сцяг таксама сімвалізуе мірную спадчыну БНР, рэспублікі якая была знішчана Савецкай Расіяй і Польшчай, якія падзялілі Беларусь у 1921 г.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

У Варшаве запланавана навуковая канферэнцыя па беларускай дзяржаўнасці

03.12.2020 10:02
25 сакавіка 2021 г. у Варшаве пройдзе міжнародная навуковая канферэнцыя «Беларуская ідэнтычнасць: вопыт мінулага і выклікі сучаснасці».