Беларуская Служба

Мовазнавец: Становішча беларускай мовы ў Польшчы сёння найлепшае з усіх краін за межамі Беларусі

01.10.2021 15:51
Мірослаў Янковяк параўноўвае становішча беларускай мовы ў сумежных з Беларуссю краінах, у т.л. у Польшчы, да Другой сусветнай вайны і цяпер.
Аўдыё
  • "Варшаўскі мост". М.Янковяк пра бел. мову ў РП.
 -     ,         .
Двухмоўны польска-беларускі ўказальнік у раёне Белавежскай пушчы, у вёсцы Асуўка ў Гайнаўскім павеце Падляшскага ваяводства Польшчы.Commons.wikimedia.org/Yarl/CC BY 3.0

Беларусы эмігрыруюць у Польшчу. Гэты працэс не спыняецца. Прыязджаюць сюды і асобы польскага паходжання з Беларусі. Прычыны дзве: эканамічная эміграцыя і палітычная — нежаданне жыць там, дзе няма перспектыў для развіцця чалавека, свабоды асобы. Польшча з’яўляецца краінай, дзе створаны найлепшыя ўмовы для захавання і развіцця беларускай мовы, калі параўноўваць яе з іншымі дзяржавамі свету, не лічачы самой Беларусі.

Ёсць факты, якія сведчаць, што ў Польшчы, у склад якой да 1939 г. уваходзілі заходнебеларускія землі, не было адпаведных ўмоў для развіцця беларускай мовы і культуры. Аднак на самай справе сітуацыя выглядала больш складана, калі яе разглядаць у кантэксце гісторыі Усходняй Еўропы таго часу — становішча беларускага насельніцтва ў СССР, Літве, Латвіі.

Мірослаў Янковяк, вядомы польскі вучоны, беларусіст, супрацоўнік Славянскага інстытута Чэшскай акадэміі навук: — У РП у 1927 г. існавалі 24 беларускія школы, 52 беларуска-польскія, а таксама прыватныя і 4 гімназіі. Гэта, аднак, не азначае, што яны свабодна функцыянавалі.

Палітыка ўлад РП, Літвы і Латвіі ў адносінах да беларускай мовы і школ у розныя перыяды не была аднолькавая.

Палітыка ўлад ПНР у мясцовасцях, дзе кампактна пражывала беларускамоўнае насельніцтва, адрознівалася ад сітуацыі ў РСФСР, Літоўскай і Латвійскай ССР.

Мірослаў Янковяк: — Беларускія школы ў РСФСР, Літоўскай і Латвійскай ССР адсутнічалі, а існавалі толькі ў ПНР.

Сітуацыя са школьнай адукацыяй на беларускай мове ў сучасных краінах — Польшчы, Расіі, Літве і Латвіі — выглядае па-рознаму.

Мірослаў Янковяк: — У РФ няма беларускіх школ. У Рызе ёсць адна беларуская пачатковая школа, у Вільні — гімназія. Лепшая сітуацыя ў РП. Тут некалькі год таму было 25 пачатковых школ, 17 гімназій, 3 ліцэі і дзіцячыя сады, дзе выкладалася беларуская мова.

Вышэйшую адукацыю на беларускай мовы да Другой сусветнай вайны не было магчымасці атрымаць нідзе акрамя як у БССР. Пасля вайны за мяжой БССР існавала кафедра беларускай філалогіі толькі ў Варшаўскім універсітэце — з 1956 г.

У Маскве з 2017 г. існуе Цэнтр беларускай мовы, культуры і літаратуры. У Літве беларусазнаўства выкладалася ў 1991-2017 гг. у эдукалагічным універсітэце.  

Найлепшая сітуацыя цяпер у РБ, дзе беларуская меншасць мае магчымасць вывучаць беларускую мову ў Варшаве, Беластоку і Любліне, а з кастрычніка 2021 г. — і ў Познані.


Мірослаў Янковяк. Мірослаў Янковяк.

Мірослаў Янковяк адзначае, што для развіцця мовы недастаткова толькі школ, патрэбна цэлая моўная інфраструктура, якой няма ў суседніх з Беларуссю краінах. Але ў гэтым радзе выключэннем ў пэўнай ступені з’яўляецца Польшча.

Мірослаў Янковяк: — У Польшчы працуе беларускамоўнае тэлебачанне, радыё. Таксама назіраецца актыўнасць беларусаў у Літве і Чэхіі.

У Расіі патрымка беларускай мовы дзяржавай сімвалічная. Трохі лепш сітуацыя ў Латвіі.

Беларускія гаворкі ў розных краінах чакае розны лёс.

Мірослаў Янковяк: — Беларускія гаворкі ў Латвіі і РФ могуць знікнуць на працягу 1 пакалення, а ў Літве і РП могуць функцыянаваць на працягу яшчэ 3 пакаленняў.

Віктар Корбут

Слухайце аўдыё

Больш на гэтую тэму: Варшаўскі мост

Польскі мовазнавец: Носьбіты беларускай літаратурнай мовы часта гавораць з рускім акцэнтам

15.04.2021 10:02
Супрацоўнік Славянскага інстытута Чэшскай АН Мірослаў Янковяк лічыць, што беларускай мове ў Беларусі патрэбна заканадаўчая падтрымка.