Беларуская Служба

Арастовіч: «Мінска-3» не будзе

22.05.2022 12:31
Перакананы дарадца ўкраінскага прэзідэнта Аляксей Арастовіч.
Дарадца прэзідэнта Украіны Аляксей АрэстовічКадр з відэазвароту

Па разліках украінскіх і заходніх аналітыкаў праз паўтара-два месяцы ўкраінская армія будзе на піку сваіх баявых магчымасцяў. І зможа паспяхова праводзіць контрнаступ.

Гэтага вельмі баіцца РФ і спрабуе ўсімі сіламі збіць нам пастаўку заходняга ўзбраення, заявіў дарадца ўкраінскага прэзідэнта Аляксей Арастовіч.

Са свайго боку Крэмль імкнецца зацягнуць ЕС і Украіну ў перамоўны, накшталт «Мінск-3», які Масква раней ці пазней парушыць.

Таксама РФ працуе на раскол даверу да Прэзідэнта і ўраду Украіны сярод грамадзян. Расіяне распаўсюджваюць плёткі, што нібыта ідуць перамовы з непрымальнымі ўступкамі з нашага боку.

Арастовіч падкрэсліў, што нават калі РФ вядзе такі дыялог з некаторымі краінамі ЕЗ, дык гэта ніяк не зменіць пазіцыю ўкраінскага кіраўніцтва. Таксама нашых саюзнікаў: ЗША і Вялікабрытанію.

Ніякага чарговага «Мінска» не будзе, як і ўступак з украінскага боку, зазначыў палітык.

юл