Беларуская Служба

Польшча заняла 4-е месца па аб'ёме дапамогі Украіне

19.12.2022 10:41
Партал Ukraine Support Tracker Інстытута сусветнай эканомікі ў Кілі ацэньвае заяўленую Польшчай падтрымку ўзбраення ўкраінскага войска ў 1,82 мільярда еўра.
Tematem audycji będzie nowa inicjatywa Fundacji na rzecz Nauki Polskiej - Program Współpracy Polsko-Ukraińskiej
Tematem audycji będzie nowa inicjatywa Fundacji na rzecz Nauki Polskiej - Program Współpracy Polsko-Ukraińskiejshutterstock/Maxim Studio

Паводле прыблізных ацэнак, польская падтрымка ўкраінцаў і Украіны ўжо можа скласці каля 40 мільярдаў злотых (больш за 10 млрд долараў). З іх 15,9 мільярдаў злотых – дзяржаўная дапамога – піша ў панядзелак, 19 снежня газета Rzeczpospolita.

Выданне падлічыла, што прыватная падтрымка толькі ў першыя тры месяцы пасля пачатку вайны склала каля 9-10 мільярдаў злотых. На сённяшні дзень гэтая сума павялічылася на некалькі мільярдаў. Ваенная дапамога складае не менш за 8,5 мільярдаў злотых, а грошы – гэта далёка не ўсё.

Газета нагадвае, што спачатку цяжар дапамогі ўзялі на сябе звычайныя грамадзяне. Мяркуецца, што 77% палякаў у большай ці меншай ступені ўдзельнічалі ў дапамозе ўцекачам. Ажно 7% палякаў прынялі іх ва ўласных дамах.

Партал Ukraine Support Tracker Інстытута сусветнай эканомікі ў Кілі ацэньвае заяўленую Польшчай падтрымку ўзбраення ўкраінскага войска ў 1,82 мільярда еўра. Адпаведна Польшча займае чацвёртае месца па абʼёмам  дапамогі Украіне.

Найбольшую падтрымку Украіне аказваюць ЗША (22,86 млрд еўра), за імі ідуць Вялікабрытанія (4,13 млрд еўра) і Германія (2,34 млрд еўра), а далей Польшча. Для параўнання, ЕЗ аказаў або паабяцаў ваенную падтрымку Украіне ў памеры 3,1 мільярда еўра.

эж


1 мільён 300 тысяч украінскіх уцекачоў атрымалі польскі ідэнтыфікацыйны нумар

19.12.2022 08:08
Урад Польшчы вядзе перамовы з уладамі ў Кіеве адносна магчымай хвалі ўцекачоў.