Беларуская Служба

УС РФ спынілі наступленне пад Купянскам і часткова перайшлі ў абарону

13.01.2024 14:47
Паводле дадзеных журналіста BILD Юліяна Репке, з канца снежня расійскія войскі спынілі маштабныя атакі бронетэхнікі на сяло Сінькоўка Харкаўскай вобласці.
Ілюстрацыйнае фотаEPA/SERGEY DOLZHENKO Dostawca: PAP/EPA.

Гэты населены пункт яны спрабавалі ўзяць, каб наступаць далей на Купянск. Ужо каля двух тыдняў у атакі на вёску расіяне адпраўляюць толькі асобныя пяхотныя часткі без падтрымкі бронетэхнікі.

Адначасова УСУ ўдалося перайсці ў частковае контрнаступленне і заняць некаторыя расійскія пазіцыі каля Купянска. У атаках украінцы выкарыстоўваюць цяжкую бронетэхніку, напрыклад, шведскія БМП Strf 90.

Яны падыходзяць на адлегласць некалькіх метраў да расійскіх акопаў, што аказвае не толькі агнявое, але і псіхалагічнае ўздзеянне на суперніка.

Крыніца: Bild