Беларуская Служба

ЗША і Вялікабрытанія абмяжоўваюць расійскі гандаль металамі

13.04.2024 08:03
ЗША і Вялікабрытанія забаранілі біржам, якія гандлююць металамі, прымаць у гандаль алюміній, медзь і нікель з Расіі.
.
.Mykolastock/Shutterstock

Гэта тычыцца і імпарту гэтых металаў у абедзве краіны.

Фактычна гэта чарговыя санкцыі, уведзеныя супраць Расіі пасля ўварвання ва Украіну.

Забарона ахопіць біржы ў Чыкага і Лондане. Яны не змогуць прымаць новыя здзелкі з расійскім алюмініем, меддзю і нікелем. Абмежаванні маюць на мэце ўдарыць па прыбытках Расіі ад экспарту гэтых металаў.

IAR/вх