Беларуская Служба

Прэзідэнт Украіны абмеркаваў з новым кіраўніком НАТА сітуацыю на фронце

03.10.2024 16:53
Уладзімір Зяленскі зноў заклікаў саюзнікаў дазволіць Украіне наносіць удары заходняй зброяй па аб'ектах, якія знаходзяцца ўглыбіні расійскай тэрыторыі.
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абмеркаваў з кіраўніком НАТА Маркам Рутэ сітуацыю на фронце і план перамогі УкраіныPAP/EPA/SERGEY DOLZHENKO

Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі абмеркаваў з кіраўніком НАТА Маркам Рутэ сітуацыю на фронце і план перамогі Украіны. Новы генеральны сакратар Паўночнаатлантычнага альянсу здзейсніў свой першы візіт ва Украіну. 

Марк Рутэ запэўніў Украіну ў падтрымцы НАТА ў складанай сітуацыі на фронце. 

- Саюзнікі па НАТА аказваюць Украіне беспрэцэдэнтную дапамогу з моманту поўнамаштабнага ўварвання Расіі ў 2022 годзе. Гэта больш за 99% ад агульнай ваеннай падтрымкі, але мы ведаем, што вам трэба больш. Гэтым летам у Вашынгтоне саюзнікі дамовіліся, што мы акажам вам больш дапамогі: больш абсталявання, больш падрыхтоўкі, больш падтрымкі. 

Уладзімір Зяленскі пасля сустрэчы з Маркам Рутэ зноў заклікаў саюзнікаў дазволіць Украіне наносіць удары заходняй зброяй па аб'ектах, якія знаходзяцца ўглыбіні расійскай тэрыторыі.

вс