Беларуская Служба

Славакі талакою купілі для Украіны больш за 2,5 тыс. артылерыйскіх снарадаў 

08.10.2024 10:14
Арганізатары акцыі, якую ў свой час высмеяў славацкі прэм'ер-міністр Роберт Фіцо, абвясцілі чарговую. 
  ()
Украінскія артылерысты (ілюстрацыя)Shutterstock/Dmytro Larin

Украіна атрымала боепрыпасы, закупленыя дзякуючы славацкай грамадзянскай ініцыятыве, якая ўзнікла ў адказ на бяздзейнасць урада ў Браціславе. Грошамі ідэю падтрымалі каля сямідзесяці тысяч славакаў.

На сабраныя за некалькі месяцаў 4,5 млн еўра было набыта 2,7 тыс. артылерыйскіх снарадаў. Арганізатары збору прызналі, што ў адносінах да патрэб украінскай арміі гэта малая падтрымка. «Аднак акцыя мела сімвалічнае значэнне», —  кажа яе завадатар Фэдер Блашчак:

«Наш збор стаў часткай чэшскай ініцыятывы, якую не падтрымаў урад Славаччыны на чале з прэм'ер-міністрам Робертам Фіцо.  Чэшская ініцыятыва мела рэха ва ўсім свеце, асабліва ва Украіне, дзе пра яе даведаліся практычна ўсе».

Арганізатары акцыі, якую ў свой час высмеяў славацкі прэм'ер-міністр Роберт Фіцо, абвясцілі чарговую. Гэтым разам грошы хочуць сабраць на ваенную машыну хуткай дапамогі для Украіны.

iar/эж