Беларуская Служба

У Z-каналах выццё з-за блакіроўкі Discord: «Гэта стрэл у нашу армію»

09.10.2024 08:45
Расійскія акупанты і Z-каналы вельмі балюча адрэагавалі на навіну аб блакаванні ў РФ месенджара Discord.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.dimitrisvetsikas1969/pixabay.com/CC0 Public Domain

Увечары 8 кастрычніка ў расійскіх Z-каналах вылілася грандыёзная «зрада» з-за рашэння Крамля заблакаваць Discord. Платформу вельмі актыўна выкарыстоўвалі расійскія салдаты ў вайне супраць Украіны. Dialog.UA сабраў самыя яркія рэакцыі акупантаў. Кіраўніцтва Discord адмовілася падпарадкавацца пуцінскаму рэжыму, і рашэнне аб блакаванні не прымусіла сябе чакаць. Яшчэ раніцай 8 кастрычніка карыстальнікі платформы ў РФ пачалі скардзіцца на перабоі ў працы месенджара, да вечара сітуацыя пагоршылася. Адным з першых адрэагаваў расійскі Z-ваенкар Аляксей Жываў. Ён пачаў вінаваціць Раскамнагляд у працы на Украіну.

«Раскамнагляд заблакаваў Discord, на якім працавалі многія ваенныя падраздзяленні ў зоне »СВА«. Можна ўжо другую зорку героя Украіны ведамству ўручаць. Першую за дэанон расійскіх блогераў з Кіева ўжо выслалі. З такімі сябрамі нам ворагі без патрэбы», – паскардзіўся прапагандыст.

Расійскі вайсковец, які вядзе блог «Вараг», заявіў, што з-за блакавання была паралізаваная праца на фронце беспілотнікаў.

«Пасля блакіроўкі Discord упалі ўсе стрымы з »птушачак« (БПЛА – рэд.) на штабы. Цяпер замест выканання баявых задач, воіны будуць вынаходзіць, як усё гэта падняць. У той ці іншай меры гэта адаб'ецца на выніках. »Дзякуй« усім тым (...), хто прымае рашэнні аб блакіроўках», – паведаміў акупант.

Яшчэ больш рэзка выказаўся Z-канал «Тэрыконы Данбаса». Ён выліўся абразамі ў адрас расійскіх уладаў.
«Літаральна страляюць у рускае войска. Большая частка сувязі, карэкціроўкі і навядзення праходзіла праз яго… Літаральна здраднікі Расіі і злачынцы, якія дыскрэдытуюць расійскае войска», – напісаў прапагандыст.

нг


РСЗА HIMARS перасталі быць такімі эфектыўнымі, як тады, калі іх атрымалі ўкраінцы

08.10.2024 17:04
Расійская супрацьпаветраная абарона ўсё лепш спраўляецца з HIMARS.