Беларуская Служба

Еўрасаюз даў згоду на выдзяленне Украіне крэдыту ў 35 мільярдаў еўра

10.10.2024 13:02
Згаданы крэдыт будзе забяспечаны за кошт прыбыткаў ад замарожаных ЕС актываў Цэнтрабанка Расіі.
ЕўрапарламентPAP/EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON

Амбасадары краінаў ЕС пагадзіліся на крэдыт для Украіны ў памеры 35 мільярдаў еўра. Працэдуры павінны быць завершаныя краінамі-членамі і Еўрапарламентам да лістапада.

Згаданы крэдыт будзе забяспечаны за кошт прыбыткаў ад замарожаных ЕС актываў Цэнтрабанка Расіі.



35 мільярдаў еўра – гэта толькі частка крэдыту, які група G7 плануе перадаць Украіне. Яго агульная сума складае 45 мільярдаў еўра. Пакуль унёсак ЗША невядомы. Рашэнне Вашынгтона залежыць ад дамоўленасцей краін ЕС аб пашырэнні санкцый супраць Расіі, у тым ліку адносна замарожаных актываў.

Абмежаванні ЕС падаўжаюцца кожнае паўгода. Злучаныя Штаты Амерыкі, жадаючы большай стабільнасці і патрабуюць падаўжэння абмежаванняў на тры гады. Аднак на гэта не пагаджаецца Венгрыя, якая чакае вынікаў выбараў у ЗША.

Цяпер пытанне толькі ў памеры крэдыту G7 для Украіны, бо частку ЕС улады ў Кіеве абавязкова атрымаюць. Украіна зможа выдаткаваць згаданыя грошы альбо на пераўзбраенне, альбо на аднаўленне важнай інфраструктуры, разбуранай Расіяй.

IAR/аз

Расія завербавала дэпутата ад Ірландыі, каб ён перашкаджаў падчас перамоваў аб брэксіце - The Sunday Times

06.10.2024 16:40
Ірландскія вайскоўцы і службы бяспекі ўстанавілі асобу палітыка, які па-ранейшаму засядае ў парламенце.