Беларуская Служба

Украінскія СМІ: пагадненне з ЗША аб рэдказямельных выкапнях можа быць падпісанае сёння

30.04.2025 16:00
Прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ацаніў, што канчатковы праект пагаднення будзе выгадным для абодвух бакоў.
Сцяг УкраіныФота: 1966666/pixabay.com/CC0 Public Domain

Паводле ўкраінскіх СМІ, яшчэ сёння можа быць падпісанае пагадненне паміж Украінай і ЗША аб рэдказямельных карысных выкапнях. Дакумент дасць Злучаным Штатам прыярытэтныя гарантыі па здабычы згаданых выкапняў ва Украіне.



Раней улады ў Кіеве патрабавалі выключыць з дамовы палажэнні, неспрыяльныя для Украіны.

Партал «РБК Украіна» са спасылкай на крыніцы ва ўрадзе Украіны паведаміў, што віцэ-прэм'ер Украіны Юлія Свірыдэнка накіравалася ў Вашынгтон. Як чытаем, тэхнічныя дэталі дакумента, які можа быць падпісаны сёння, зараз прапрацоўваюцца.



Нагадваем, праца над пагадненнем вядзецца ўжо некалькі месяцаў, а ў яго падпісанні перашкодзіла вядомая сварка, якая адбылася падчас сустрэчы Дональда Трампа і Уладзіміра Зяленскaга.



Першапачаткова амерыканцы хацелі, каб даходы ад здабычы ўкраінскіх рэдказямельных карысных выкапняў кампенсавалі ваенную дапамогу, якую ЗША аказвалі Кіеву да гэтай пары. Аднак, паводле нядаўніх заяваў украінскіх уладаў, гэтая ўмова была адмененая.

Учора прэзідэнт Уладзімір Зяленскі ацаніў, што канчатковы праект пагаднення аб выкарыстанні ўкраінскіх рэдказямельных карысных выкапняў будзе выгадным для абодвух бакоў.

IAR/аз

ЗША і Украіна падпісалі ліст аб намерах у справе распрацоўкі карысных выкапняў

18.04.2025 12:14
Гэта адкрывае шлях да Пагаднення аб эканамічным партнёрстве і стварэнню Інвестыцыйнага фонду для аднаўлення Украіны.