Беларуская Служба

Польскі прэзідэнт напісаў ліст Папе Рымскаму. Гаворка ідзе пра вайну ва Украіне

17.05.2025 16:16
Заўтра ў Ватыкане адбудзецца імша, прысвечаная ўступленню на пасаду папы Льва XIV.
    XIV ().
Новы Папа Рымскі Леў XIV (злева).Фота: PAP/EPA/VATICAN MEDIA HANDOUT

Прэзідэнт Анджэй Дуда ў лісце да Папы Льва XIV выказвае надзею, што той даб'ецца канца вайны ва Украіне. Кіраўнік дзяржавы напісаў памятны ліст у сувязі з новым пантыфікатам, які афіцыйна пачынаецца заўтра.

У лісце прэзідэнт згадвае першыя словы новага папы на плошчы Святога Пятра ў Ватыкане — «Няхай мір будзе з усімі вамі». Анджэй Дуда адзначыў, што гэтыя словы натхнілі надзеяй на хуткае заканчэнне вайны ва Украіне.

«Я спадзяюся, што Ваша Святасць зможа ўнесці свой уклад у вырашэнне гэтага канфлікту — каб наша частка Еўропы зноў магла атрымліваць асалоду ад міру; каб тут магло спраўдзіцца бачанне, акрэсленае нашым вялікім суайчыннікам, святым Янам Паўлам II, — гэта значыць парадак, заснаваны на Дзесяці запаведзях, свабодзе, годнасці кожнай чалавечай асобы, павазе да ўсіх культур і традыцый, а таксама павазе да права народаў на самавызначэнне», — напісаў прэзідэнт.

Анджэй Дуда таксама запэўніў у гатоўнасці Польшчы ўмацоўваць сувязі са Святым Пасадам. Ён перадаў Папу свае пажаданні «ўсіх Божых ласкаў, неабходных для выканання місіі Намесніка Хрыста — Будаўніка мастоў».

Заўтра ў Ватыкане адбудзецца імша, прысвечаная ўступленню на пасаду папы Льва XIV. Новым кіраўніком Ватыкана стаў амерыканец, кардынал Роберт Прэво.

IAR/нг