Украінцы атакавалі аэрапорт беспілотнікамі, з якога расіяне адпраўлялі БПЛА ва Украіну. Служба бяспекі Украіны паведаміла, што цэллю стаў аэрапорт у Прыморска-Ахтарску ў Краснадарскім краі на поўдні Расіі. Там знаходзіліся беспілотнікі тыпу «Шахед» і іх пускавыя ўстаноўкі. Пасля нападу ў аэрапорце ўспыхнуў пажар.
Украінскія войскі таксама атакавалі завод у горадзе Пенза. Ён вырабляе лічбавыя кампаненты для сістэм кіравання, якія выкарыстоўваюцца ў самалётах, ракетах, караблях і касмічных апаратах. Будынкі завода былі пашкоджаны.
Мінулай ноччу ўкраінцы таксама атакавалі Крым і нафтаперапрацоўчыя заводы ў Новакуйбышаўску ў Самарскай вобласці і ў Разані — за 200 кіламетраў ад Масквы.
На тэрыторыі Валгаградскай вобласці выйшаў са строю магістральны газаправод «Цэнтральная Азія — Цэнтр», які з’яўляецца сістэмай газаправодаў, якая належыць «Газпрому» і транспартуе прыродны газ з Туркменістана праз Узбекістан і Казахстан у Расію. Паводле інфармацыі крыніцы УНІАН, газаправод сілкуе шэраг стратэгічных прадпрыемстваў. Газападача на пашкоджаным участку спыненая на нявызначаны тэрмін, а расійскія структуры падлічваюць страты.
УНІАН/IAR/нг