Беларуская Служба

Украіна ўвяла санкцыі супраць расійскага ценявога флоту 

04.08.2025 09:06
Згодна з указам, апублікаваным на сайце прэзідэнта, пад санкцыі трапілі 94 фізічныя асобы, пераважна грамадзяне Расіі. 
      ,     .
Ценявы флот не толькі дапамагае абыходзіць санкцыі, але і падрывае бяспеку Захаду.photomatz/ Shutterstock

Прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі абвясціў пра падрыхтоўку трох пакетаў санкцый супраць так званага расійскай ценявога флоту  — суднаў з не празрыстай структурай уласнасці, якія выкарыстоўваюцца Расіяй для незаконнага экспарту нафты ў абыход міжнародных санкцый:

— Першы пакет абмежаванняў уступіў у сілу 3 жніўня. Ён датычыць капітанаў гэтых суднаў. Будзем узгадняць гэтыя пакеты з нашымі партнёрамі, каб ціск на Расію дзейнічаў у розных сферах.

Згодна з указам, апублікаваным на сайце прэзідэнта, пад санкцыі трапілі 94 фізічныя асобы, пераважна грамадзяне Расіі. Сярод іх таксама ёсць грамадзяне Ірана, Пакістана, М’янмы, Кітая, Бангладэш, Індыі і Грузіі. Уведзеныя супраць іх абмежаванні — блакіроўка актываў, забарона на ўдзел у прыватызацыі і арэндзе дзяржаўнай маёмасці і іншае — будуць дзейнічаць на працягу дзесяці гадоў.

Акрамя таго, на такі ж тэрмін санкцыі ўведзены супраць пяці расійскіх кампаній.

эж