Беларуская Служба

Дональд Трамп пацвердзіў перадыслакацыю падводных лодак 

04.08.2025 14:43
Рашэнне адправіць падводныя лодкі было прынята 1 жніўня ў адказ на «вельмі правакацыйныя заявы» Мядзведзева.
  .
Прэзідэнт ЗША Д. Трамп PAP/EPA/JIM LO SCALZO / POOL

Дзве атамныя падводныя лодкі, якія прэзідэнт ЗША Дональд Трамп распарадзіўся размясціць «у адпаведным рэгіёне» пасля заочнай спрэчкі з былым прэзідэнтам Расіі Дзмітрыем Мядзведзевым, прыбылі ў прызначанае месца. Яны «ўжо знаходзяцца ў рэгіёне, там, дзе ім належыць быць», заявіў Трамп журналістам вечарам у нядзелю, 3 жніўня, перад вылетам у Вашынгтон з Нью-Джэрсі. Пры гэтым амерыканскі лідар не ўдакладніў месцазнаходжанне падводных лодак і ці маюць яны ядзерную зброю — гэта сакрэтная інфармацыя.

Рашэнне адправіць падводныя лодкі было прынята 1 жніўня ў адказ на «вельмі правакацыйныя заявы» Мядзведзева. Дональд Трамп тады падкрэсліў, што словы маюць вялікае значэнне і могуць мець непрадбачаныя наступствы, але спадзяецца, што да канфлікту не дойдзе.

Завочны дыялог пачаўся 28 ліпеня пасля крытыкі Мядзведзевым ультыматуму ЗША па вайне ва Украіне. Дональд Трамп у адказ назваў эканомікі Расіі і Індыі «мёртвымі» і папярэдзіў Мядзведзева, каб той сачыў за словамі. Мядзведзеў жа заклікаў ЗША ўспомніць пра «Мёртвую руку» — савецкі аўтаматычны ядзерны комплекс «Перыметр», які ўсё яшчэ дзейнічае ў Расіі.

dw/эж