Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп назваў свае кантакты з расійскім кіраўніком Уладзімірам Пуціным «плённымі», аднак утрымаўся ад канкрэтных дэталяў. У сераду, 6 жніўня, яго спецыяльны пасланнік у Стыў Уіткаф, сустрэўся з прэзідэнтам Расіі ў Маскве.
Падчас размовы з журналістамі Трамп адзначыў, што магчымы альбо тэлефонны званок, альбо асабістая сустрэча з Пуціным у бліжэйшы час.
— Размовы з прэзідэнтам Пуціным былі плённыя. Існуе высокая верагоднасць завяршэння наступнага этапу перамоваў, што набліжае нас да заканчэння гэтага доўгага шляху. Магчыма, мы сустрэнемся ўжо хутка. Аднак я не хачу агучваць падрабязнасці, бо ўжо быў расчараваны Пуціным раней.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп лічыць верагоднасць сваёй хуткай сустрэчы з прэзідэнтам Расіі Уладзімірам Пуціным, а таксама з прэзідэнтам Украіны Уладзімірам Зяленскім «высокай».
Тым часам дзяржаўны сакратар ЗША Марка Рубіа паведаміў, што ў бліжэйшыя 36 гадзін Дональд Трамп прыме рашэнне аб магчымым увядзенні дадатковых санкцый супраць Расіі. У інтэрв’ю тэлеканалу Fox Business дыплама таксама адзначыў, што ў найбліжэйшыя дні можа адбыцца новая размова паміж Трампам і Пуціным, хаця дакладная дата пакуль не прызначаная.
IAR/эж