Беларуская Служба

У Кіеве павялічылася колькасць ахвяр расійскага ракетнага ўдару

28.08.2025 09:21
Сярод загінулых – 14-гадовая дзяўчына, а сярод пацярпелых – як мінімум пяцёра дзяцей ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў.
Ратаўнікі працуюць на месцы знішчэнняўКрыніца: Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя

Колькасць загінулых у выніку начнога абстрэлу расіянамі Кіева павялічылася да васьмі чалавек, а пацярпелых – да 45. У горадзе працягваецца разбор завалаў жылога дома, пад якімі могуць заставацца людзі. Аб гэтым паведамілі прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі і Кіеўская гарадская ваенная адміністрацыя.

Апошняй ноччу захопнікі правялі масіраваную атаку з выкарыстаннем ракет і дронаў. Сярод загінулых – 14-гадовая дзяўчына, а сярод пацярпелых – як мінімум пяцёра дзяцей ва ўзросце ад 7 да 17 гадоў.

вс