Расіяне атакавалі «Шахедамі», балістычнымі ракетамі, запускалі крылатыя ракеты «Калібр» з Чорнага мора і, як мяркуецца, Х-101 са стратэгічных самалётаў.
«Былі выбухі. Днепр і Паўлаград пад атакай», — напісаў Лысак, заклікаючы жыхароў заставацца дома. Украінскія сістэмы супрацьпаветранай абароны папярэдзілі, што ў бок рэгіёна ляцяць крылатыя ракеты.
Губернатар Запарожскай вобласці, размешчанай далей на поўдзень, Іван Фёдараў, таксама паведаміў пра выбухі і адключэнні электраэнергіі. Ён таксама апублікаваў у Telegram фота палаючага дома ў сталіцы рэгіёна, Запарожжы.
«Расіяне атакавалі горад як мінімум трыма беспілотнікамі», — напісаў Фёдараў.
У Запарожжы адзін чалавек загінуў, яшчэ 16 атрымалі раненні, двое з іх дзеці. У некалькіх месцах узніклі пажары, пашкоджаны дамы.
Выбухі чуліся ў Кіеве, Івана-Франкоўскай, Хмяльніцкай, Чаркаскай і Валынскай абласцях. У Кіеўскай вобласці пашкоджана чыгуначная інфраструктура.
У мінулы аўторак улады Кіева ўпершыню прызналі, што расійскія войскі праніклі ў Днепрапятроўскую вобласць, пра што раней паведамляла Масква.
У цяперашні час расійскія войскі кантралююць прыблізна 20 працэнтаў тэрыторыі Украіны. Масква патрабуе ад Украіны вываду войск з часткова кантраляваных Данецкай, Херсонскай, Луганскай і Запарожскай абласцей у абмен на спыненне агню. Кіеў адхіляе гэтыя патрабаванні.
PAP/юл