Беларуская Служба

Сеул назваў колькасць ліквідаваных у вайне з Украінай салдат Паўночнай Карэі

02.09.2025 12:04
КНДР з кастрычніка 2024 года накіравала каля 13 тыс. вайскоўцаў і зброю для падтрымкі ваенных дзеянняў Расіі супраць Украіны.
   ,
Адзін з паўночнакарэйскіх салдатаў, узятых ва ўкраінскі палон крыніца: x.com/ZelenskyyUa

2 тыс. паўночнакарэйскіх вайскоўцаў, адпраўленых у Расію для ўдзелу ў баявых дзеяннях супраць Украіны, былі ліквідаваныя, паведамляе агенцтва Yonhap са спасылкай на Нацыянальную службу разведкі Паўднёвай Карэі.

У паведамленні таксама гаворыцца, што Пхеньян плануе дадаткова адправіць у Расію каля 6 тыс. салдат і афіцэраў у рамках трэцяй партыі дапамогі Маскве ў вайне з Украінай. Каля 1 тыс. вайскоўцаў інжынерных падраздзяленняў ужо прыбылі ў Расію, паведамляе агенцтва, спасылаючыся на разведку Рэспублікі Карэя.

КНДР з кастрычніка 2024 года накіравала каля 13 тыс. вайскоўцаў і зброю для падтрымкі ваенных дзеянняў Расіі супраць Украіны.

вс