«Ёсць верагоднасць, што на саміце краіны-ўдзельніцы «Кааліцыі рашучых» узгодняць дэталі падтрымкі Украіны», — заявіў генеральны сакратар НАТА Марк Рутэ. На прэс-канферэнцыі ў Бруселі ён адзначыў, што ідуць перамовы аб удзеле ў гарантаванні бяспекі Украіны.
«Краіны Еўропы разам з іншымі фіналізуюць перамовы на ўзроўні міністраў абароны, замежных спраў і лідараў краін. Гэта будзе важная сустрэча, чакаю, што ў найбліжэйшы час мы даведаемся, чаго можам дасягнуць разам. Трэба ведаць, ці гатовы амерыканскі бок яшчэ больш актыўна ўключыцца і чаго США імкнуцца дасягнуць у пытаннях гарантый бяспекі», — заявіў генсек Паўночнаатлантычнага альянсу.
У чацвер, 4 верасня, у Парыжы адбудзецца саміт «Кааліцыі рашучых». Арганізатарам выступае прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон. У дыскусіях возьме ўдзел прэм’ер Польшчы Дональд Туск.
Размовы будуць прысвечаныя гарантыям бяспекі для Украіны. Акрамя лідараў прыкладна 20 заходніх краін, удзел у парыжскім саміце возьмуць таксама прадстаўнікі НАТ і ЕС.
IAR/эж