Беларуская Служба

Расія адхіляе заходнія гарантыі бяспекі для Украіны

05.09.2025 07:59
Гэта адказ Крамля на дэкларацыі больш чым дваццаці краін, якія выказалі зацікаўленасць ва ўдзеле ў так званых «сілах падтрымкі» ва Украіне.
    ()      ()                   . 4.09.2025
Прэзідэнт Францыі Эмануэль Макрон (злева) і прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі (справа) пасля саміту «Кааліцыі ахвотных» з еўрапейскімі і міжнароднымі лідарамі па гарантыях бяспекі для Украіны ў Елісейскім палацы ў Парыжы. 4.09.2025Foto: EPA/CHRISTOPHE PETIT TESSON Dostawca: PAP/EPA.

Расія адхіляе канцэпцыю заходніх гарантый бяспекі для Украіны. Прэс-сакратар Крамля Дзмітрый Пяскоў заявіў, што замежныя, асабліва еўрапейскія і амерыканскія, войскі не могуць даць Украіне ніякіх гарантый бяспекі. Пяскоў дадаў, што ўмовы для атрымання гарантый бяспекі былі створаны падчас мірных перамоваў 2022 года ў Стамбуле.

Расія патрабуе, каб Украіна стала нейтральнай і адмовілася ад сваіх імкненняў далучыцца да НАТА. Узамен яна атрымае гарантыі міру ад ЗША, Расіі, Кітая, Вялікабрытаніі і Францыі.

Гэтая заява з'яўляецца адказам на дэкларацыі больш чым дваццаці краін, якія выказалі зацікаўленасць ва ўдзеле ў так званых «сілах падтрымкі» ва Украіне.

Заходнія войскі будуць размешчаны на тэрыторыі Украіны пасля магчымага мірнага пагаднення з Масквой. Іх мэтай будзе стрымліванне Расіі ад паўторнага нападу на Украіну. Гэтыя сілы будуць гарантаваць падтрыманне міру, але не будуць размешчаны на перадавой.

Падчас учорашняга (4 верасня) саміту ў Парыжы і тэлефоннай размовы з Дональдам Трампам таксама была дасягнута дамоўленасць аб тым, што ЗША неўзабаве прадставяць свае ўласныя гарантыі Украіне і будуць каардынаваць з ёй дзеянні і санкцыі, якія паўплываюць на Расію, калі яна працягне адмаўляцца заключаць мір.

IAR/яс