Генеральны штаб Узброеных сіл Украіны абнавіў дадзеныя аб стратах Расіі ў вайне. За мінулыя суткі было знішчана альбо паранена арыентыровачна 960 салдат і афіцэраў.
Страты Расіі ў жывой сіле з пачатку ўварвання ва Украіну склалі прыкладна 1 млн 87 тыс. чалавек.
Украінцы таксама абнавілі страты расіян у тэхніцы і ўзбраенні. Так, з пачатку вайны знішчана, у прыватнасці, больш за 11 тыс. 100 танкаў, больш за 23 тыс. 240 бронемашын, больш за 32 тыс. 400 артылерыйскіх сістэм, 1 тыс. 480 РСЗА, 3 тыс. 686 крылатых ракет, 28 караблёў і катараў, адна падводная лодка, 422 самалёты і 341 верталёт.
вс