Расія нанесла чарговы масіраваны ўдар па Украіне ў ноч на 7 верасня. Пад агнём апынуўся шэраг гарадоў, у тым ліку Кіеў, Адэсу, Днепр, Крывы Рог і іншыя. Упершыню з пачатку поўнамаштабнай вайны ў выніку атакі быў пашкоджаны будынак Урада, заявіла прэм'ер-міністр Юлія Свірыдзенка, аб чым паведамляе УНІАН.
«Дах і верхнія паверхі. Ратавальнікі тушаць пажар. Дзякую ім за работу. Будынкі мы адновім. Але страчаныя жыцці не вярнуць. Вораг штодня тэрарызуе і забівае нашых людзей па ўсёй краіне», - напісала яна ў Telegram.
Свірыдзенка адзначыла, што свет павінен пачаць дзейнічаць, а не рэагаваць на разбурэнні словамі. У прыватнасці, неабходна ўзмацненне санкцыйнага ціску на Расію - супраць яе газу і нафты.
«А галоўнае - Украіне патрэбна зброя. Тое, што спыніць тэрор і не дазволіць Расіі кожны дзень спрабаваць забіваць украінцаў», - адзначыла прэм'ер-міністр Украіны.
Мэр Кіева Віталь Клічко паведаміў, што ў выніку ўдару былі паранены 20 чалавек, сем з якіх былі шпіталізаваны. Сярод тых, хто трапіў у шпіталь, ёсць цяжарная жанчына, напісаў Клічко. І дадаў, што пошукава-выратавальная аперацыя ў найбольш пацярпелым жылым доме ў Святошынскім раёне працягваецца.
«Там яшчэ могуць быць людзі пад заваламі», - заявіў Клічко.
Паводле звестак украінскіх уладаў, у выніку расійскага ўдару былі разбураны некалькі паверхаў жылога дома, загінулі як мінімум два чалавекі: 32-гадовая жанчына і яе двухмесячны сын.
Клічко таксама пісаў, што ратавальнікі шукаюць цела трэцяга загінулага.
нг