Беларуская Служба

Дональд Трамп анансаваў візіты еўрапейскіх лідараў у Белым доме

08.09.2025 16:45
Раней прэзідэнт ЗША заявіў, што гатовы перайсці да другога этапу санкцый супраць Расіі.
Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп PAP/EPA/CRISTOBAL HERRERA ULASHKEVICH

Прэзідэнт Дональд Трамп абвясціў, што ў бліжэйшыя дні еўрапейскія лідары наведаюць Белы дом, каб абмеркаваць вайну ва Украіне.

Дональд Трамп заявіў журналістам, што еўрапейскія лідары прыбудуць у Белы дом сёння або заўтра. Прэзідэнт ЗША не ўдакладніў, якіх лідараў ён мае на ўвазе.

«У нас ідуць вельмі цікавыя дыскусіі. Пэўныя еўрапейскія лідары прыязджаюць да нас у панядзелак і аўторак. Індывідуальна», – сказаў Трамп.

Прэзідэнт ЗША выказаў упэўненасць, што вайна скончыцца.

«Я не ў захапленні ад таго, што там адбываецца, але гэта будзе вырашана», – сказаў прэзідэнт ЗША.

Дональд Трамп таксама паўтарыў, што чакае размовы з Уладзімірам Пуціным у бліжэйшы час.

Раней прэзідэнт ЗША абвясціў пра больш жорсткую палітыку ў дачыненні да Уладзіміра Пуціна. У адказ на пытанне Польскага радыё амерыканскі лідар заявіў, што гатовы перайсці да другога этапу санкцый супраць Расіі.

Міністр фінансаў ЗША Скот Бэсэнт таксама прапанаваў магчымае ўзмацненне палітыкі Вашынгтона ў дачыненні да Расіі.

IAR/аз

Упершыню ў выніку расійскай атакі быў пашкоджаны будынак ураду Украіны (ДАПОЎНЕНА)

07.09.2025 08:26
Загінулі як мінімум два чалавекі: 32-гадовая жанчына і яе двухмесячны сын.

ЗША і Еўропа маюць інструменты, каб прымусіць Маскву неадкладна спыніць агонь, — Дональд Туск

07.09.2025 17:21
Па звестках украінскіх вайскоўцаў, у начной атацы расіяне выкарысталі 810 дронаў і 13 ракет.