Украінскія хакеры атакавалі расійскую плацежную сістэму СПБ і аператара ТрансТэлеКом, заблакаваўшы, сярод іншага, онлайн-плацяжы і тэлекамунікацыйныя паслугі, са стратамі ў памеры прыблізна 30 мільёнаў долараў, паведамляюць крыніцы ва ўкраінскай ваеннай разведцы (ГУР).
«З 24 па 25 верасня кіберспецыялісты Галоўнага ўпраўлення разведкі правялі маштабную аперацыю супраць лічбавай інфраструктуры расійскай нацыянальнай плацежнай сістэмы СПБ і аператара ТрансТэлеКом», — паведаміў у чацвер партал РБК-Украіна са спасылкай на крыніцы ў ГУР.
У выніку нападаў банкаўскія пераводы былі часткова паралізаваныя, а грамадзяне не маглі плаціць онлайн, у тым ліку на запраўках. Таксама немагчыма было аплаціць грамадскі транспарт з дапамогай QR-кодаў.
«З'явіліся і іншыя цяжкасці з карыстаннем онлайн-сэрвісамі для грамадзян Расіі (напрыклад, адсутнасць доступу да Інтэрнэту і інтэрактыўнага тэлебачання). Меркаваныя эканамічныя страты, выкліканыя атакай, складаюць да 30 мільёнаў долараў», — піша РБК-Украіна.
PAP/юл