Еўрапейская камісія прапанавала выкарыстаць замарожаныя расійскія актывы – 140 мільярдаў еўра – для аднаўлення Украіны. Упершыню Камісія пісьмова прапанавала канфіскаваць замарожаныя актывы Цэнтральнага банка Расіі. У цяперашні час Украіна атрымлівае толькі адсоткі ад іх.
Гэтае пытанне абмяркоўвалася ў пятніцу, 26 верасня на сустрэчы паслоў ЕС. Рэпарацыйны крэдыт для Украіны, які будзе фінансаваны за кошт замарожаных расійскіх актываў. Гэтую ідэю некалькі тыдняў таму агучыла старшыня Еўрапейскай камісіі Урсула фон дэр Ляен у Страсбургу падчас свайго паслання аб становішчы ў ЕС. Замарожаныя актывы Цэнтральнага банка Расіі захоўваюцца на рахунках бельгійскай кампаніі Euroclear.
Улады ў Бруселі, баючыся расійскіх пазоваў, неахвотна пагаджаліся на іх канфіскацыю. Таму Еўракамісія прапанавала нешта падобнае да звычайных вэксаляў. Яна хоча перавесці грошы з рахунку Euroclear на рахункі ЕС, а затым перавесці іх ва Украіну. Улады ў Кіеве пагасяць гэты крэдыт, але толькі пасля атрымання ваенных рэпарацый ад Расіі. У дакуменце, распаўсюджаным сярод паслоў ЕС, камісія падкрэсліла, што гэта будзе часовая мера. Грошы будуць вернутыя ў Цэнтральны банк Расіі пасля выканання пэўных патрабаванняў — пасля заканчэння вайны і выплаты кампенсацыі за шкоду, нанесеную Украіне.
IAR/нг