Беларуская Служба

Расія атакавала дронамі сталіцу Украіны

28.09.2025 09:01
Прынамсі 4 чалавекі загінулі падчас начнога абстрэлу Кіева.
Вынікі расійскай паветранай атакі на Кіеў Ministerstwo Sytuacji Nadzwyczajnych Ukrainy

Паводле незалежных назіральнікаў, гэта быў адзін з найбуйнейшых расійскіх нападаў на Кіеў з таго часу, як Масква пачала паўнамаштабную вайну. У многіх раёнах Украіны была аб'яўлена паветраная трывога.

Прынамсі 4 чалавекі загінулі і 27 атрымалі раненні ў выніку расійскага начнога абстрэлу сталіцы Украіны, паведаміў у Telegram кіраўнік ваеннай адміністрацыі горада Цімур Ткачэнка. Паведамляецца, што сярод загінулых была 12-гадовая дзяўчынка.

У выніку авіяўдару былі пашкоджаны некалькі жылых будынкаў і прамысловых аб'ектаў. Узніклі пажары. Фрагменты беспілотнікаў упалі на вуліцы і аўтамабілі.

Уначы ў многіх іншых месцах Украіны была аб'яўлена паветраная трывога. Сярод абстраляных — Запарожжа, дзе 16 чалавек, у тым ліку трое дзяцей, атрымалі раненні. Міністр замежных спраў Украіны Андрэй Сыбіга паведаміў на партале X, што Расія накіравала ва Украіну «сотні беспілотнікаў і ракет». 

ПР/юл