Злучаныя Штаты разглядаюць запыт Украіны аб прадстаўленні ёй крылатых ракет Tomahawk. Пра гэта ў нядзелю, 28 верасня, паведаміў віцэ-прэзідэнт ЗША Джэй Дзі Вэнс у інтэрв’ю тэлеканалу Fox News. Вэнс адзначыў, што канчатковае рашэнне аб тым, ці дазваляць такую здзелку, прыме прэзідэнт ЗША Дональд Трамп.
«Прэзідэнт Трамп прыме такое рашэнне, якое будзе найлепшым для Злучаных Штатаў Амерыкі. Гэта асноўны прынцып яго рашэнняў у сферы знешняй палітыкі і абароны. І тое самае будзе датычыць адказу на пытанне адносна ракет Tomahawk. Я дазволю прэзідэнту самому выказацца на гэты конт. Аднак мне вядома, што перамовы на гэтую тэму цяпер вядуцца», — сказаў віцэ-прэзідэнт ЗША.
Напярэдадні, прэзідэнт Украіны Уладзімір Зяленскі прасіў ЗША прадаць ракеты Tomahawk еўрапейскім краінам, якія маглі б перадаць іх Кіеву.
Ракеты Tomahawk маюць дальнасць палёту каля 2500 кіламетраў. Пастаўка такога ўзбраення амаль напэўна будзе ўспрынята Расіяй як эскалацыя. Дональд Трамп раней неаднаразова адхіляў просьбы Украіны аб прадстаўленні ракетаў вялікай дальнасці.
IAR/PAP/эж