У горадзе адбылося некалькі пажараў, у тым ліку ў адным з прамысловых паркаў, і некаторыя жыхары засталіся без электрычнасці. Польскія ўлады называюць гэта адным з найбуйнейшых нападаў Расіі на Украіну.
Кіраўнік Львоўскай абласной адміністрацыі Максім Казіцкі паведаміў у Telegram, што, паводле папярэдніх дадзеных, «у выніку сумеснага ўдару беспілотных лятальных апаратаў і крылатых ракет у Львоўскай вобласці два чалавекі загінулі і яшчэ два атрымалі раненні».
«У Львове гарыць прамысловы парк «Верабей». Паводле папярэдняй інфармацыі, ахвяр няма. Гэта цывільны аб'ект, без ваенных кампанентаў», — напісаў Садовы ў Telegram.
Абстрэл таксама выклікаў некалькі іншых пажараў. Раней Садовы паведамляў, што ў выніку нападу некаторыя раёны горада засталіся без электрычнасці.
У Львове была аб'яўлена паветраная трывога, і ўлады заклікалі жыхароў схавацца ў бяспечным месцы і зачыніць вокны. Трывога была адменена пасля 7:00 раніцы.
Інфармацыйнае агенцтва «Укрінфарм» раней паведамляла пра маштабны аьстрэл Расіі па ўсёй Украіне, у тым ліку ў заходніх рэгіёнах, якія мяжуюць з Польшчай. Навінавы партал «Суспільнае» паведаміў у нядзелю раніцай, што ў Івана-Франкоўску, прыкладна за 100 км на поўдзень ад Львова, была чуваць серыя выбухаў.
Украінская дзяржаўная чыгунка заявіла, што з-за нападу магчымыя затрымкі ў руху цягнікоў.
РАР/юл