Беларуская Служба

Кітай перадае Расіі спадарожнікавыя дадзеныя для ракетных удараў па Украіне

05.10.2025 14:23
Пра гэта паведаміла Служба знешняй разведкі Украіны (СЗР).
Ілюстрацыйнае фотаImage by SpaceX-Imagery from Pixabay/СС0

ЗСР зафіксавала выпадкі, калі Кітай перадаваў Расіі дадзеныя спадарожнікавай разведкі для ракетных удараў па мэтах ва Украіне, у прыватнасці, па аб'ектах, якія належаць замежным інвестарам, паведаміла інфармацыйнае агенцтва «Укрінфарм», па словах прадстаўніка СЗР Алега Аляксандрава.

«Ёсць факты, якія сведчаць аб высокім узроўні супрацоўніцтва паміж Расіяй і Кітаем у правядзенні спадарожнікавай разведкі тэрыторыі Украіны для выяўлення і дадатковай разведкі стратэгічных аб'ектаў для знішчэння. Больш за тое, як мы бачылі ў апошнія месяцы, гэтыя аб'екты могуць належаць замежным інвестарам», — падкрэсліў Аляксандраў.

СЗР адмовілася раскрываць падрабязнасці аб аб'ектах ва Украіне, якія былі атакаваныя з выкарыстаннем дадзеных кітайскай спадарожнікавай разведкі.

21 жніўня расійскі ракетны ўдар знішчыў амерыканскі завод электронікі Flex у горадзе Мукачава ў Закарпацкай вобласці, размешчаным на захадзе Украіны.

Кітайскія ўлады заявілі пра нейтральную пазіцыю адносна паўнамаштабнай вайны, развязанай Расіяй супраць Украіны, назваўшы расійскае ўварванне «крызісам» у краіне. Адначасова за апошнія тры гады супрацоўніцтва паміж Пекінам і Масквой актывізавалася ў многіх галінах, у тым ліку ў ваеннай. Кітай таксама траціць мільярды долараў на расійскую нафту.

PAP/юл